Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў у г. Слоніме спынена дзейнасць грамадзяніна, які на працягу шэрагу гадоў, не з’яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у выглядзе скупкі каляровага металу з мэтай яго наступнага перапродажу аптовымі партыямі.
З мэтай скупкі і для большай мабільнасці “бізнэсу”, а таксама перавозкі металу на працягу некалькі гадоў ён выкарыстоўваў аўтамабілі маркі “ВАЗ”, зручныя сваёй таннасцю і непрыкметнасцю.
З 2014 года ўказаны грамадзянін неаднаразова затрымліваўся фінансавай міліцыяй з аптовымі партыямі металу, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 12.7 КоАП за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, спраўна выплачваў адміністрацыйныя штрафы, а пасля канфіскацыі аўтамабіляў “ВАЗ” набываў новыя.
Для захоўвання скупленага каляровага лому ён выкарыстоўваў гаражы, размешчаныя на тэрыторыі некалькіх гаражных кааператываў горада.
Дзеянні “скупшчыка” кваліфікаваны па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 233 КК Рэспублікі Беларусь.
Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
Стоит почитать: