Падзеі
0 min read
188

Нераст рыбы

4 апреля, 2018
0

Нераст рыбы – гэта асаблівы перыяд у жыцці водных насельнікаў, найважнейшае звяно ў жыццёвым цыкле рыбаў, якое забяспечвае ўзнаўленне і бесперапыннае абнаўленне відаў. Большасць рыбаў, якія жывуць у беларускіх вадаёмах, нерастуе вясной, таму ў гэты перыяд уводзяцца асаблівыя ахоўныя меры.

Тэрміны вясновай забароны на лоўлю рыбы, згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, дыферэнцыраваны па рэгіёнах. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях забарона дзейнічае з 20 сакавіка па 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай – з 1 красавіка па 30 мая, у Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня.

У перыяд забароны дазваляецца рыбачыць адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, падвойным або патройным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду.

Гэтак жа рыбачыць можна і са штучных збудаванняў (за выключэннем чыгуначных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў, помпавых станцый і іншых гідратэхнічных збудаванняў, у адносінах якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць, і на адлегласці бліжэй за 50 метраў у абодва бакі ад іх). У той жа час на працягу ўсяго перыяду забароны грамадзянам нельга карыстацца маламернымі суднамі – не толькі для рыбалоўства, але і для іншых мэтаў. Аднак у перыяд забароны на выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў у рыбалоўных угоддзях у вясновы сезон палявання паляўнічым дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя судны без рухавікоў для ўстаноўкі і (або) зняцця падсадных качак, профіляў, чучалаў і падняцця здабытай дзічыны.

Выкарыстанне любых іншых прыладаў ці спосабаў лоўлі ў перыяд забароны кваліфікуецца як парушэнне і караецца штрафам у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў. За кожную незаконна здабытую асобіну рыбы парушальнікі правілаў абавязаны будуць кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду, якая ў час забароны вылічваецца ў трайным памеры. Калі памер шкоды перавысіць 100 базавых велічыняў, парушальніка могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Сяргей КРУПІЧ,
начальнік Навагрудскай МРІ аховы жывёльнага і расліннага свету

Стоит почитать:

Рыбакам на заметку

Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации