На тэрыторыі Дзятлаўшчыны прадаўжаюць рэгістравацца факты крадзяжу грашовых сродкаў жыхароў шляхам фішынгу з выкарыстаннем гандлёвых інтэрнэт-пляцовак аб’яваў.
Так, на адной з буйных гандлёвых інтэрнэт-пляцовак наш зямляк размясціў аб’яву аб продажы маёмасці. У месенджары “WhatsApp” яму паступіла паведамленне ад патэнцыяльнага пакупніка, які зацікавіўся таварам. Па ўмовах здзелкі прадавец і пакупнік вырашылі аформіць дастаўку, пасля чаго незнаёмец даслаў нашаму земляку спасылку на сайт дастаўкі. Пацярпелы перайшоў па ёй і ўвёў рэквізіты сваёй банкаўскай карткі, іншую інфармацыю, а таксама коды пацвярджэння, якія прыйшлі на мабільны тэлефон. Праз некаторы час з банкаўскай карткі прадаўца адбылося спісанне грошай, а пакупнік перастаў выходзіць з ім на сувязь.
Узбуджана крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.
Ірына ЯНОВІЧ,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…