Не выходзьце на тонкі лёд

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 692 ад 3.12.2025 года “Аб мерах бяспекі на лёдзе на водных аб’ектах Дзятлаўскага раёна” вызначаны пералік водных аб’ектаў, выхад на лёд якіх забаронены:

— вадаёмыгорада Дзятлава (па вул. Фогеля, Міцкевіча, Навагрудскай), гарпасёлка Казлоўшчына, санаторыя “Радон”, аграгарадкоў Таркачы, Вензавец,Белагурна, Войневічы, вёсак Нямковічы, Саннікі, Вянскі, Карыца-2, Студзераўшчына, Брычыцы, Ёцавічы, Парэчча (2 шт.), Лапушна, Малыя Краглі, Горка, Малая Воля, Дзянісава, паблізу аграгарадкоў Раготна, Хвінявічы і вёсак Марозавічы, Шаршні, Раманавічы, Мядзвінавічы, Студзераўшчына, Маськаўцы;

— група вадаёмаў аграгарадкоў Раклевічы, Жукоўшчына, вёскі Барышына, паблізу вёсак Плябанавічы, Селівонкі, Рыбакі, Русакі (Парэцкага сельсавета);

— азёры вёскі Бандары (Смолавічы), паблізу вёсак Дзямянаўцы, Калпінскія, Нагародавічы (Дзікае), Бандары (Войтава Яма);

— вадасховішчы паблізу гарпасёлка Наваельня, аграгарадка Гезгалы (Гезгалаўскае) і вёскі Явар.

Таксама забаронены выхад на лёд на сажалках-копанях, штучных, натуральна створаных і пажарныхвадаёмах Дзятлаўскага раёна.

Памятайце, што таўшчыня лёду, калі на яго выходзіць адзін чалавек, павінна складаць не менш за 7 см, а калі група людзей – не менш за 10 см.

Наяўнасць выратавальнай камізэлькі – гэта гарантыя таго, што вы не патонеце. Не забывайце і пра такія сродкі выратавання, як трывалая вяроўка, багор, лесвіца.

Пры невыкананні правілаў бяспекі на вадаёмах грамадзянам пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Анастасія ЛАГУЦІК,
Вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

4 часа ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

19 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

20 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

21 час ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

23 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

23 часа ago