Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама ад 24 кастрычніка 2024 года №631 “Аб мерах бяспекі на лёдзе на водных аб’ектах Дзятлаўскага раёна” забаронены выхад на лядовае пакрыццё вадаёмаў у перыяды яго ўтварэння і (або) разбурэння, а таксама калі таўшчыня лёду не дасягнула 7 сантыметраў (для аднаго чалавека) і 10 сантыметраў для групы людзей.

Памятайце: нельга пакідаць дзяцей каля вадаёмаў без суправаджэння дарослых. Наяўнасць выратавальнай камізэлькі – гэта гарантыя таго, што вы не патонеце. Не забывайце і пра такія сродкі выратавання, як трывалая вяроўка, багор, лесвіца. Пры невыкананні правілаў бяспекі на вадаёмах грамадзянам пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Алена ДЗІСЬКО,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации