Не ведаючы броду, не лезь у ваду

Пракуратура раёна праверыла выкананне заканадаўства аб прафілактыцы гібелі людзей на вадзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ў дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, суб’ектаў гаспадарання, за якімі замацаваны вадаёмы.

Як паказаў агляд, праведзены на пачатку чэрвеня, да гэтага часу на некаторых вадаёмах не дэманціраваны масткі і не ўстаноўлены шыльды. Гэта водныя аб’екты паблізу Раманавічаў, Хвінявічаў (адказныя – прыватны прадпрымальнік Д. Харошка і КСУП “Хвінявічы” адпаведна), у вёсцы Парэчча (ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод ”Алгонь” і КСУП “Хвінявічы”), на групе вадаёмаў аграгарадка “Жукоўшчына” (КСУП “Жукоўшчына). Нават на групе азёраў у Раклевічах, дзе летась патануў непаўналетні, адсутнічаюць аншлагі аб забароне купання.

Да 2018 года рашэннем райвыканкама былі вызначаны месцы для купання на рацэ Маўчадка ў Наваельні і Гезгалах. Сёлета з-за арганізацыйных пытанняў купанне там забаронена. Аднак людзі паблізу гэтых месцаў арганізоўваюць пляжы і купаюцца, а мясцовыя выканаўчыя органы не прымаюць адпаведных мераў прафілактыкі. Так, каля аграгарадка Гезгалы на адлегласці 200-300 метраў уніз па цячэнні ад ранейшага пляжу грамадзяне пабудавалі масток для нырання і на момант праверкі там купаліся дзеці, не было забараняючых шыльдаў, хаця на ранейшым пляжы яны ўстаноўлены.

Пералічанае сведчыць аб тым, што адказныя асобы суб’ектаў гаспадарання, за якімі замацаваны вадаёмы, праігнаравалі і не выканалі патрабаванні рашэння №105 і заканадаўства аб прафілактыцы гібелі людзей на вадзе, што недапушчальна.

Пракуратура раёна прапаноўвае разгледзець вынікі праверкі і прыняць адпаведныя меры рэагавання, прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці асобаў, вінаватых ва ўстаноўленых парушэннях.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне

В Беларуси 2018-2020 годы пройдут под знаком Года малой родины

З гумарам і ўручэннем падарункаў падпісваліся на «Перамогу»

 

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago