Атрымалі прадуктовыя наборы.

Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа сустрэліся з інвалідамі I і II груп, якія жывуць у Дзятлаўскім раёне і  аказалі ім пасільную матэрыяльную падтрымку. Сустрэча адбылася ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Прысутныя атрымалі харчовыя наборы і наборы бытавой хіміі з мыйнымі сродкамі і прадметамі гігіены.

Яшчэ раз аб прафілактыцы

У час складанай эпідэміялагічнай сітуацыі раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа працягвае шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна правяла для дзятлаўчан інфармацыйную гадзіну, падчас якой яшчэ раз нагадала пра меры прафілактыкі COVID-19 і сімптомы хваробы.

Акрамя гэтага, яна раздала бясплатныя шматразовыя маскі кожнаму з прысутных і расказала пра важнасць захавання масачнага рэжыму.

Рука падтрымкі – дзецям

Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа завіталі ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Да выхаванцаў установы яны прыйшлі з падарункамі: сшыткамі, каляровымі алоўкамі і іншымі канцылярскімі прыладамі, а таксама цацкамі на любы густ.

СНІДу ‒ бой

Інфармацыйна-асветніцкую акцыю, прысвечаную барацьбе са СНІДам у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна правяла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Яна рассказала пра гісторыю ВІЧ-інфекцыі, шляхі распаўсюджвання і нагадала, што пры рэгулярным прыёме лекаў ВІЧ-станоўчыя людзі могуць жыць звычайным жыццём і нават мець здаровых дзяцей.

Марыя ПАПОВА
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

1 час ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

2 часа ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

4 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

4 часа ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

4 часа ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

5 часов ago