З надыходам вясновых канікулаў адкрываецца Тыдзень дзіцячай кнігі – мерапрыемства, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць чытаць.

У першы дзень Тыдня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі прайшло свята “З кнігай свет дабрэйшы і ярчэйшы”, удзельнікамі якога сталі наведвальнікі выхаваўча-аздараўленчага лагера “Эрудыт”, які працуе на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава. Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках выданняў разам з героямі казак: каралевай Кнігай, Бабай Ягой, Айбалітам. Актыўна прымалі ўдзел у розных гульнях і конкурсах, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны, адгадвалі загадкі і ўспаміналі любімых персанажаў з прачытаных кніг.

У час бібліятэчнага ўрока “Увесь свет у адной кнізе” дзеці даведаліся, што ў кожнай кнізе існуюць свае сакрэты, пазнаёміліся з яе элементамі: вокладкай, тытульным лістом, анатацыяй, прадмовай і зместам. Адкрылі для сябе такія новыя тэрміны, як “прадмова” і “пасляслоўе”, навучыліся карыстацца анатацыяй і зместам.

Таксама ў рамках свята кожны жадаючы змог прыняць удзел у ВООК-сэлфі “Мой партрэт з любімай кнігай”. Свята завяршылася вясёлымі танцамі з літаратурнымі героямі, дружнай фотасесіяй.

Святлана МАГЕРА,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#библиотека #книги