Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб прымае актыўны ўдзел у бібліякросе “Сваё – значыць лепшае” па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры ва ўстановах і арганізацыях мясцовасці. Тут штоквартальна ладзяцца інфармацыйныя выставы-агляды. Так у час наведвання Раклевіцкай дзіцячай школы-сада была прадстаўлена выстава-агляд “Суквецце родных кніг”. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з новымі кнігамі з выставы “У кніжнай памяці імгненні вайны”.
Беларускія кнігі выхоўваюць любоў да роднай мовы, радзімы, прыроды, а таксама чуласць, дабрыню, павагу і спагаду. У бібліятэцы прадстаўлены ўсе жанры беларускай літаратуры: апавяданні, аповесці, казкі, вершы. Дзеці знойдуць тут і пазнавальную літаратуру, якая пашырыць кругагляд юных чытачоў, дасць адказы на самыя няпростыя і нечаканыя пытанні, раскажа пра жывёльны і раслінны свет, пазнаёміць з тэхнікай, правіламі дарожнага руху, з навукай, навакольным асяроддзем.
Усе творы напісаны простай і жывой мовай. Выбірайце на свой густ і атрымлівайце асалоду ад сустрэчы з беларускай кнігай, узбагачайцеся новымі ведамі пра нашу Беларусь, яе людзей, іх мудрасць, традыцыі, звычкі.
Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-клуба
#библиотека #Дятловщина #книги
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…