Наведалі самы круты зааландшафтны парк у Беларусі!

Актывісты пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Круцілавіцкай сярэдняй школы прайшліся па тэрыторыі комплексу «Дыпрыз», які знаходзіцца недалёка ад города Баранавічы.
Кіраўніцтва і ўладальнікі аднайменнай прыватнай мэблевай фабрыкі ў Баранавічах стварылі чароўнае турыстычнае месца, якое прыцягвае беларусаў з розных куткоў краіны. Сюды варта прыехаць спецыяльна, нават пераадолеўшы больш за сотню кіламетраў у адзін бок.

На тэрыторыі 200 гектараў знайшлі свой новы дом дэкаратыўныя птушкі і рэдкія жывёлы, а таксама высаджаны ўсе віды дрэў, якія растуць у Беларусі. Створаны ўчасткі  змешанай  расліннасці: бярозавыя, грабавыя і арэхавыя гаі. Актыўна будуюцца зоны адпачынку з дубовымі альтанкамі і лаўкамі, дзіцячымі пляцоўкамі і гульнявымі пляцоўкамі.
Комплекс складаецца з двух розных паркаў – «Лясныя Таямніцы» і «Парк Жывёлаў».

«Лясныя Таямніцы» – парк турыстычны і чымсьці падобны на традыцыйныя заапаркі. Другая больш падыдзе для аматараў натуральнай прыроды, дзе страусы эма адпачываюць каля лавачак, казулі свабодна блукаюць па лясістай мясцовасці ўздоўж прагулачных дарожак, а невялікія дзікі і іншая жыўнасць не супраць пазнаёміцца са шматлікімі наведвальнікамі. Многія жывёлы ручныя і неверагодна мілыя.

Падчас экскурсіі экскурсантам давялося пакарміць жывёл “з рукі”, прагуляцца разам з імі, убачыць іх у натуральным асяроддзі, зрабіць сэлфі на памяць, атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды, правесці час весела і з карысцю.

Вольга Бандарэнка,
старшыня пярвічнай арганізацыі Круцілавіцкай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

3 часа ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

18 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

19 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

20 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

22 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

22 часа ago