Навасёлы атрымалі ключы ад кватэр у “Метраполі”

Напярэдадні 7 лістапада ў горадзе Дзятлаве падрыхтавалі найлепшы падарунак для маладых спецыялістаў раёна, супрацоўнікаў сілавых структур і тых, каму прыйшла чарга палепшыць жыллёвыя ўмовы: у райцэнтры здадзены ў эксплуатацыю 31-кватэрны арэндны дом па вуліцы Чапаева, 18А.

Будаўніцтва жылога дома ажыццяўлялася ў межах рэалізацыі праграм будаўніцтва арэнднага жылля для вайскоўцаў, грамадзян, якія маюць першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля, і фінансавалася за кошт рэспубліканскага бюджэту, у рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2026 год, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, абласнога і раённага бюджэтаў.

Жылы корпус былой школы-інтэрната пасля рэканструкцыі ператварыўся ў прыгожы сучасны аб’ект з навамоднымі фасадамі. У шкляных вітражах лоджый, як у люстэрку, адбіваюцца промні сонца і мясцовыя краявіды, навясное фальцавае пакрыццё на верхнім паверсе абараняе сцены ад ападкаў. Пры ўваходах у пад’езды – два электрапад’ёмнікі для інвалідаў, зручныя дарожкі з бардзюрнай пліткі, змястоўная стаянка, зона адпачынку з альтанкай, гульнявой дзіцячай і спартыўнай пляцоўкамі, кантэйнеры для раздзельнага збору смецця – усё тут зроблена для зручнасці людзей.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага дома прынялі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Жук, першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС, палкоўнік міліцыі Мікалай Будзіловіч, кіраўніцтва Дзятлаўскага раёна, прадстаўнікі арганізацый-забудоўшчыкаў, працоўных калектываў раёна, духавенства і галоўныя героі свята – навасёлы, пераважная большасць з якіх – маладыя спецыялісты.

З важнай падзеяй у жыцці іх павіншаваў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Для нашага раёна гэта асаблівы дзень, калі мы адкрываем чарговы арэндны дом і запальваем новы ачаг у 31 кватэры. Практыка ўводу ў строй новага арэнднага жылля кожны год замацавалася на Дзятлаўшчыне ўжо на працягу сямі гадоў. На сёння цалкам задаволена патрэба маладых спецыялістаў у атрыманні першага жылля. Хачу ад душы пажадаць навасёлам дабрабыту, каб гэты дом стаў месцам адпачынку і прыцягнення, каб сюды імкнуліся вяртацца, тут нараджаліся і раслі дзеці. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую будаўнікам, якія змаглі за сем месяцаў рэалізаваць дадзены праект і пабудаваць такую прыгажосць, таксама дзякую за падтрымку Гродзенскаму аблвыканкаму. За апошнія гады мы рэканструявалі ўсе магчымыя будынкі раёна, ператварыўшы іх у сучасныя арэндныя дамы. Наперадзе – будаўніцтва новага жылля.

Да віншаванняў далучыўся Андрэй Жук:

– Сардэчна віншую дзятлаўчан з гэтым новым асаблівым домам, які стаў вядомым на ўсю Гродзенскую вобласць і за яе межамі. Невыпадкова яму надаецца так шмат увагі з боку кіраўніцтва вобласці, і мы з радасцю прыязджаем на ўрачыстае адкрыццё новага аб’екта. На сёння Дзятлаўскі раён – лідар у сферы будаўніцтва арэнднага жылля, у тым ліку дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва раёна і асабіста старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага. Узвядзенне арэндных дамоў у невялікіх населеных пунктах – прыярытэт у будаўніцтве жылля ў рэспубліцы. Найперш гэта робіцца, каб затрымаць маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах і прыцягнуць новых. Усім, хто сёння стаў навасёламі, жадаю камфортнага жыцця ў гэтым доме. Дзякуй будаўнікам за дакладнае і якаснае выкананне абавязальніцтваў. Віншую Дзятлаўскі раён з чарговым новым аб’ектам і хачу запэўніць, што на гэтым будаўніцтва жылля тут не спыніцца.

Дырэктар будаўніча-мантажнага трэста № 19 горада Ліды, калектыў якога ў рэкордныя тэрміны стварыў сапраўдны цуд у райцэнтры, Артур Бурба адрасаваў навасёлам і жыхарам раёна найлепшыя пажаданні.

– Сёння мы ўводзім у эксплуатацыю, не пабаюся гэтых словаў, самы прыгожы дом Дзятлаўшчыны. Рады, што наша праца прыносіць радасць людзям, – адзначыў Артур Валер’евіч.

Ён уручыў сімвалічны крыштальны ключ ад новага дома старшыні райвыканкама, Андрэй Садоўскі перадаў падарунак кіраўніку арганізацыі, якая будзе займацца ўтрыманнем і абслугоўваннем дома – дырэктару Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васілю Пецюку.

Надышоў самы хвалюючы і ўрачысты момант – уручэнне ключоў навасёлам. Пераважная большасць з іх маладыя спецыялісты – работнікі сферы медыцыны, адукацыі, спорту, турызму, а таксама маладыя супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы, дзятлаўчане, якія стаялі на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Урачысты старт новаму дому далі Андрэй Садоўскі, Андрэй Жук, Артур Бурба і дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Слонімскага раёна Людміла Заяц, якія перарэзалі чырвоную стужку.

Па добрай беларускай традыцыі будынак асвяцілі настаяцель храма святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Руда Яварская  Аляксей Лаўнік і пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз Віталь Пяткевіч, пасля чаго шчаслівыя ўладальнікі ключоў ад новых кватэр адправіліся засяляцца. Яны падзяліліся сваімі эмоцыямі.

Надзея Саламевіч і Лізавета Калнацкая, выхавальніцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава:

– Мы абедзве прыйшлі сюды працаваць выхавальніцамі толькі сёлета і ўжо атрымалі ключы ад арэндных двухпакаёвых кватэр. Адчуванні – самыя яркія і радасныя. Вельмі прыгожы дом, светлыя ўтульныя кватэры, зусім блізка ад работы, што вельмі зручна. Хочам падзякаваць кіраўніцтву раёна за такую падтрымку, гэта было нечакана і вельмі прыемна. У калектыве дзіцячага сада нас таксама сустрэлі выдатна, усё падабаецца і натхняе на далейшую работу. 

Раіса Лішык:

– Сёння ключы ад свайго першага жылля атрымала дачушка Анастасія, якая служыць у раённым аддзеле Дэпартамента аховы. Прыйшлі падтрымаць яе ў гэты важны дзень разам з сястрычкай, бабуляй і нашым катом, якога першым запусцілі ў кватэру. Жадаю ўсім навасёлам шчаслівага жыцця і дзякую кіраўніцтву раёна за тое, што дапамагае працоўнай моладзі ў іх першых самастойных кроках у якасці маладых спецыялістаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аўтамабіль ёсць, ці дачакаемся станцыю зарадкі?

На вуліцах горада ўсё часцей можна сустрэць электрамабілі, а ў дзятлаўчан зноў і зноў узнікаюць…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. «Печные» пожары: что нужно знать, что избежать

С наступлениемхолодов увеличивается количество так называемых «печных» пожаров. И виной тому – человеческая беспечность. Кто-то…

9 часов ago

Праздник футбола в Козловщине: турнир ко Дню Октябрьской революции

В спортивном зале Козловщинской средней школы прошел турнир по мини-футболу среди спортсменов-учащихся Дятловской ДЮСШ 2014–2016…

9 часов ago

Аляксандр Савасцюк: “Госці будуць любавацца на наш “Метраполь”

Сярод маладых навасёлаў, якія засяліліся ў новы арэндны шматкватэрны дом па вуліцы Чапаева, 18А –…

10 часов ago

ПРО:Безопасность. Курение

Среди причин огненных происшествий «лидирует» неосторожное обращение с огнем в том числе и при курении.…

13 часов ago

Як Купалаўскі ўніверсітэт дапамагае з выбарам прафесіі

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы штогод праводзіць мерапрыемствы ў рамках прафарыентацыйнага праекта “PROF-канікулы”. Для…

14 часов ago