Навагодняе дрэва – сімвал нашага адзінства

Новы год ужо зусім блізка. Адчуваеце?

Першы месяц зімы мы сустрэлі “маладым” снегам, а камунальныя службы раёна кожны дзень робяць усё новыя захады, каб павысіць градус святочнага настрою дзятлаўчан. Якія навінкі чакаць у афармленні райцэнтра і пасёлкаў, расказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль:

– Новы 2022 год Дзятлаўшчына сустрэне ў абноўленым навагоднім убранні і ілюмінацыі. На цэнтральных плошчах горада Дзятлава і пасёлкаў ужо зманціраваны навагоднія дрэвы, у райцэнтры ёлка будзе ўпрыгожана да канца тыдня.

– Чаму аддалі перавагу навагодняму дрэву на каркасе?

– Ёлка-конус – гэта ўсеагульная практыка многіх буйных беларускіх і еўрапейскіх гарадоў. Мы ідзём у нагу з часам і тэндэнцыямі, робім выбар на карысць зручнасці. Думаю, што эстэтычныя якасці такой ёлкі таксама не саступаюць.

– Колькі елачак у цэнтральным навагоднім дрэве Дзятлаўшчыны?

– Семсот штук, іх нам прадаставіў Дзятлаўскі лясгас. Такая ёлка не “прыязджае” з аднаго месца, а аб’ядноўвае дрэўцы амаль з усіх лясніцтваў нашага раёна, такое навагодняе дрэва з’яўляецца сімвалам народнага адзінства і самага любімага ўсеагульнага свята.

– Што новага чакаць ва ўпрыгажэнні і ілюмінацыі?

– Найперш пераўвасобяцца самі ёлкі. Мы закупілі новыя ёлачныя цацкі, якія дапоўняць мінулагоднія. У хуткім часе абновім і ілюмінацыю: у скверы па вуліцы Савецкай і на алеі Маці ўжо ўсталяваны навагоднія аркі з лямпачкамі, да святаў з’явяцца новыя светлавыя кансолі, у цэнтры горада – дзве панэлі з “бягучым” радком, дзе будуць дэманстравацца навагоднія віншаванні для дзятлаўчан. Як і штогод, актыўна працуе наша крэатыўная група ў саставе вядучага энергетыка Анатоля Дораша і рабочых па азеляненні пад кіраўніцтвам Алены Мастыка, якія ўдыхнуць новае жыццё ў знаёмыя дзятлаўчанам светлавыя скульптуры і створаць новыя. Іх стараннямі побач з лазнева-аздараўленчым комплексам у Дзятлаве з’явіцца навагодні цягнічок з агнямі. На ўпрыгажэнні і ілюмінацыю сёлета ўжо было выдаткавана звыш 17 тысяч рублёў.

– Як рыхтуюцца да Новага года самі камунальнікі?

– У структурных падраздзяленнях Дзятлаўскага РУП ЖКГ былі ўсталяваны і ўпрыгожаны шэсць навагодніх дрэваў, усе калектывы актыўна займаюцца святочным дэкорам сваіх працоўных месцаў. Перад Новым годам мы падвядзём вынікі ўнутранага конкурсу камунальнікаў на лепшае ўпрыгожанне, пераможцы атрымаюць прызы ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

– Ці чакаецца новая скульптура-сімвал года побач з адміністрацыйным будынкам жылкамунгаса?

– Гэта пытанне цяпер распрацоўваецца, магчыма, дзятлаўчане ўбачаць сёлета не тыгра, які ўвасабляе ва ўсходнім календары 2022 год, а аленя – сімвал Новага года і Гродзенскай вобласці.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

18 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

18 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

19 часов ago