Новы год – свята, якога чакаюць і дарослыя, і дзеці.

Зусім хутка наступіць тая самая казачная і яркая ноч у годзе, а пазітыўным зарадам эмоцый і добрым пераднавагоднім настроем можна назапасіцца ўжо сёння.

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў акцыі “Нашы дзеці” адбыўся ранішнік для дзяцей супрацоўнікаў. Каля навагодняй ёлкі ярка і гасцінна іх сустрэлі  Дзед Мароз і Снягурка. Дзяцей чакала гульнявая праграма і салодкія падарункі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама.

Аргкамітэт

Похожие публикации