Наваельнянскі дом культуры сустрэў гасцей

Першага верасня ў гарадскім пасёлку Наваельня прайшло адкрыццё Дома культуры.

Першымі прывіталі жыхароў і гасцей пасёлка вядучыя ў нацыянальным беларускім убранстве. Яны адзначылі, што ўстанова культуры – гэта асаблівая ўстанова, гэта храм мастацтва, а яшчэ – цудоўная пляцоўка, дзе можна сустрэць новых сяброў і знайсці сабе занятак па душы.

Хлебам-соллю сустрэлі жыхары пасёлка паважаных гасцей свята.

Са словамі віншаванняў для прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:

– Першага верасня, у гэты асаблівы для ўсёй краіны дзень, Дзень ведаў, мы святкуем яшчэ адно свята – адкрыццё Наваельнянскага дома культуры. Сёння ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына мы адкрылі адноўленую школу, зараз адкрываем Наваельнянскі дом культуры. Усё гэта ўстановы сацыяльнай сферы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці людзей. Усім добра вядомы словы: “Мастацтва і навука – вечныя”. Упэўнены, адкрыццё Наваельнянскага дома культуры будзе пачаткам самых добрых справаў і новых творчых пачынанняў.

Работнікам дома культуры Аляксандр Міхайлавіч пажадаў творчых поспехаў, невычэрпнай энергіі і не пераставаць здзіўляць сваіх наведвальнікаў творчымі ідэямі і мілагучнымі галасамі, а ўсім прысутным – моцнага здароўя, вясёлага настрою і сямейнага дабрабыту.

Са словамі віншаванняў звярнулася да землякоў старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яна адзначыла важнасць падзеі – адкрыццё Дома культуры, які пасля рэканструкцыі набыў другое дыханне. Прыемна, што на тэрыторыі пасёлка з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны аб’ект. Ірына Іванаўна пажадала, каб Дом культуры заўсёды меў свайго гледача, рабіў жыццё аднасяльчан яскравым і цікавым, каб штогод нараджаліся новыя таленты, успыхвалі маленькія зорачкі і пашыраліся знакамітыя імёны. Словы падзякі Ірына Кунахавец выказала ўсім тым, хто ўнёс свой уклад у аднаўленне Дома культуры.

Павітала жыхароў гарадскога пасёлка і гасцей свята начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Наталля Калодка:

– 1 верасня – дзень, які насычаны вельмі значнымі, яркімі і добрымі падзеямі. Вельмі прыемна, што сёння на свята сабралася шмат ўдзельнікаў. Магчыма ў працэсе работы па рэканструкцыі Дома культуры не ўсё атрымлівалася так хутка, як хацелася б, але мы ўсе былі з’яднаны адной задачай – стварьць добрыя камфортныя ўмовы ў гэтай установе культуры, і ў нас усё атрымалася.

Словы шчырай падзякі Наталля Яўгенаўна выказала Дзятлаўскаму райвыканкаму на чале з Аляксандрам Дубовікам за фінансавую падтрымку.

Наталля Калодка павіншавала жыхароў пасёлка і гасцей свята, пажадала калектыву работнікаў культуры творчых поспехаў, энергіі, крэатыўных ідэй у новых пачынаннях, каб канцэртная зала заўсёды поўнілася галасамі таленавітых артыстаў, мясцовых жыхароў і гасцей з раённага цэнтра.

 

Пасля ўрачыстай цэрымоніі адкрыцця Наваельнянскага дома культуры жыхароў пасёлка і  гасцей свята чакалі сольныя выступленні мясцовых і раённых артыстаў, дзіцячых калектываў, дуэтных выканаўцаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

 

 

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

2 часа ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

2 часа ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

3 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…

4 часа ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

5 часов ago

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

19 часов ago