У райвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне аператыўнага штаба, які каардынуе і кантралюе дзейнасць студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.

Першым пытаннем, вынесеным на парадак дня, было падвядзенне вынікаў работы студэнцкіх атрадаў, якія скончылі сваю дзейнасць. Гаворка ішла аб атрадах, якія працавалі ў трох гаспадарках раёна – камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствах “Вензавец”, “Хвінявічы”, “Белагурна”. За кожным з атрадаў быў замацаваны куратар з ліку ўдзельнікаў штаба працоўных спраў, які сачыў за выкананнем патрабаванняў працоўнага заканадаўства, захаваннем тэхнікі бяспекі, вядзеннем дакументацыі. Спецыялісты адказна падышлі да даручанай справы, у выніку чаго абласная праверка не выявіла парушэнняў ні ў адным са студэнцкіх атрадаў.

Другое пытанне было прысвечана прамежкаваму аналізу работы атрада, які працуе ў КСУП “Войневічы”. Маніторынг паказаў, што тут таксама сфарміраваны пакет дакументаў, аформлены табель уліку адпрацаванага часу за чэрвень, вядзецца табель за ліпень, распрацаваны і рэалізоўваецца план мерапрыемстваў для студатрадаўцаў, ёсць фотасправаздача аб іх правядзенні.

Нагадаем, што ў раёне доўжыцца конкурс на лепшы студэнцкі атрад і лепшую прымаючую арганізацыю, вынікі якога будуць падведзены на восеньскіх канікулах, тады ж у рамках злёту атрадаў пройдзе цырымонія ўзнагароджання.

Апошнім разгледзелі пытанне аб плануемай рабоце двух студэнцкіх атрадаў у КСУП “Дварэц-Агра”, дзе на жніве будуць працаваць 10 чалавек, і ў ААТ “Граніт-Агра”, дзе таксама ў час уборачнай кампаніі плануюць задзейнічаць 30 маладых работнікаў. Мяркуецца, што ўборка ў гаспадарках пачнецца ў трэцім квартале ліпеня. Прымаючыя арганізацыі зазначылі, што абмяркоўваемае пытанне знаходзіцца на кантролі, ужо сфарміраваны спісы маладых людзей, якія жадаюць папрацаваць у складзе студэнцкіх атрадаў на жніве.

Ірына КАЎКЕЛЬ  

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации