Ноччу з 24 на 25 снежня вернікі-каталікі адзначылі Нараджэнне Хрыстова.
У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўрачыстасць распачалася з працэсіі з удзелам Новаяльнянскага зводнага духавога аркестра.
Усе прысутныя адчулі асаблівае хваляванне, калі пачулі плач народжанага Пана Езуса.
Нараджэнне Пана Езуса сiмвалiзуе радасць, свет i ўваходжанне Бога ў жыццё кожнага чалавека. Гэта радасны дзень надзеі, сімвал збаўлення ад грахоў.
Асаблівы святочны настрой надавалі калядныя ёлкі. На відным месцы ў храме змясцілася мініяцюра біблейскай сцэны: яслі з нованароджаным Хрыстом, якому прыйшлі пакланіцца валхвы.
Пасля шэсця адбылася ўрачыстая Імша.
Вольга ЮШКЕВІЧ