Нам даверана памяць. Расследаванне прадаўжаецца

78 гадоў аддзяляе нас ад самай жорсткай і крывавай падзеі новага часу – Вялікай Айчыннай вайны, у пекле якой загінуў кожны трэці беларус.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь прадаўжае расследаванне па справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады вайны і пасляваенны час, выяўляе ўсё новыя факты. Для азнаямлення дзятлаўчан з імі пракуратура Дзятлаўскага раёна праводзіць сустрэчы ў працоўных  калектывах, чарговая з іх адбылася ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава.

– Абнародуюцца дакументы, якія раней трымаліся пад грыфам “сакрэтна”, паказанні сведкаў, адкрываюцца новыя імёны ахвяраў фашызму сярод мірнага насельніцтва. Мы павінны іх ведаць, аб гэтым важна гаварыць, – распачала сустрэчу галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Марына Абрамчык.

Аб тым, як ідзе расследаванне справы аб генацыдзе на Дзятлаўшчыне, расказаў намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч.

– Практычна кожны дзень следчая група ўстанаўлівае новыя факты злачынстваў нацыстаў і іх памагатых, – адзначыў Сяргей Уладзіміравіч.

Ён паведаміў, што міжведамаснай камісіяй па ўвекавечанні памяці ахвяраў генацыду беларускага народа ажыццяўляецца добраўпарадкаванне пахаванняў і перапахаванняў; месцам масавага знішчэння мірнага насельніцтва прысвойваецца спецыяльны статус гісторыка-мемарыяльных аб’ектаў. Такі мемарыял сёлета быў узведзены і ў нашым раёне паблізу гарпасёлка Наваельня.

Таксама матэрыялы расследаванняў прадстаўлены ў выглядзе экспазіцый і тэматычных секцый у музеях, бібліятэках, школах. Пад рэдакцыяй Генпракуратуры надрукаваны зборнік інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і дакументаў “Генацыд беларускага народа”, пабачылі свет шэраг іншых выданняў і тэлеперадач гэтай тэматыкі.

У канцы размовы для ўдзельнікаў сустрэчы ладзіўся прагляд фільма “Палачи Логойска” з дакументальнага цыкла “Без тэрміну даўнасці” аб генацыдзе мірнага насельніцтва.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

11 часов ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

12 часов ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

13 часов ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

13 часов ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

13 часов ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

14 часов ago