Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Шчырыя словы ўдзячнасці за неабходную, адказную працу, віншаванні з прафесійным святам прымалі работнікі Дзятлаўскага РУП ЖКГ, якія ствараюць камфорт і ўтульнасць для жыхароў раёна, клапоцяцца пра стабільную работу сістэм жыццезабеспячэння, робяць населеныя пункты чыстымі і прыгожымі.

– Хачу адзначыць, вынік мінулага года паказаў, што наша праца прадуктыўная. Я часта чую словы падзякі ад насельніцтва ў наш адрас, гэта вельмі прыемна, гэта індыкатар таго, што нашы супрацоўнікі, выконваючы абавязкі, удасканальваюць да іх падыход, кожны год імкнуцца да лепшага. Прыемна, што на рэспубліканскай калегіі Гродзенская вобласць была адзначана як адна з лепшых па асноўных паказчыках, усё гэта дзякуючы і вам, паважаныя калегі. Хачу пажадаць, каб вы ніколі не спыняліся на дасягнутым, заўжды ва ўсім імкнуліся быць першымі, шчасця, здароўя, усмешак, удачы ва ўсім, – павіншаваў калектыў і ветэранаў працы дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк.

Васіль Васільевіч уручыў работнікам камунгаса заслужаныя ўзнагароды. Ганаровыя граматы, падзячныя лісты атрымалі Анатоль Пігульскі, Анатоль Шундрык, Алена Марук, Сяргей Каско, Вячаслаў Іодчык, Андрэй Калодка, Іван Невяроўскі, Сяргей Лябецкі, Таццяна Логаш, Сяргей Аблажэй, Віктар Ёдка, Максім Ківачук, Юрый Пранюк, Людміла Лявошка, Таццяна Ступчык, Аляксандр Рымша, Сяргей Васюкевіч.

Да віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Паважаныя работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання, вы працуеце ў галіне, якая ва ўсе часы была і застаецца адной з важнейшых у структуры эканомікі. Цяпло, святло, вада ў жылых дамах, уборка прыдамавых тэрыторый, вываз бытавых адходаў – сёння на плячах камунальнікаў ляжыць вялікі груз адказнасці для забеспячэння камфортных умоваў жыцця нашых людзей. Хачу выказаць словы глыбокай удзячнасці радавым работнікам, кіраўнікам, ветэранам галіны за высокі прафесіяналізм, служэнне любімай справе. Жадаю ўсім доўгіх гадоў жыцця, сямейнага дабрабыту і шчасця. Няхай аптымізм і бадзёрасць духу стануць залогам новых прафесійных поспехаў.

Узнагароды ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў атрымалі Юрый Далжэнка, Дзмітрый Стракоўскі, Павел Антончык, Алег Клеянкоў, Сяргей Санцэвіч, Ксенія Міклаш.

За доўгія гады работы Дзятлаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі шмат дастойных імёнаў былі ўпісаны ў гісторыю прадпрыемства, і сёння старонка ў летапісе папоўнілася імёнамі тых, хто дасягнуў высокіх прафесійных вынікаў і занесены на Дошку гонару жылкамунгаса. Гэта Сяргей Кавалевіч, Аляксандр Рымша, Канстанцін Сідорчык, Мікалай Юркевіч, Сяргей Аўсянік, Вячаслаў Татарчык.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Дзятлаўскага РУП ЖКГ Валерый Ішуцін пажадаў калегам, каб іх работа прыносіла толькі радасць і разуменне неабходнасці людзям, поспехаў, здароўя, любві, міру і дабра. Ён уручыў Ганаровыя граматы самым актыўным членам пярвічкі гаспадаркі – удзельнікам грамадскага жыцця калектыву, спартыўна-масавых мерапрыемстваў: Дзмітрыю Татарчыку, Іне Фраловай, Паўлу Каткоўскаму, Марыне Якубчык, Дзмітрыю Гародку, Вераніцы Радзюк, Ігару Глускаму, Станіславу Яроміну.

Букеты белых хрызантэм, шчырыя словы падзякі за адданую шматгадовую працу ў гаспадарцы атрымалі ў гэты дзень і ўсе ветэраны галіны, якія прыйшлі на ўрачыстасць.

Ужо стала традыцыяй для дырэктара Дзятлаўскага філіяла ДП “Гроднааблпаліва” Васіля Шпакоўскага не толькі віншаваць работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у якой ён раней таксама працаваў, але і дарыць каштоўны падарунак. Сёлета гэта быў набор інструментаў для Цэнтральнай кацельні горада Дзятлава.

Прыгожыя песні і святочны настрой работнікам і ветэранам Дзятлаўскага РУП ЖКГ дарылі артысты і творчыя калектывы раёна.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#ЖКХ #нашалепшае #нашелучшее

Похожие публикации