На Дзятлаўшчыне прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Сустрэча ладзілася ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.

Гэта ўжо другое на працягу 2018 года пасяджэнне па пытаннях садзейнічання занятасці на тэрыторыі гэтага сельскага савета. Тым не менш, адзначалася высокая яўка беспрацоўных, якім выслалі запрашэнні. Магчымасць знайсці работу зацікавіла 10 чалавек.

Як зазначыў старшыня Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка, частка гэтых людзей часова была занята на сезонных работах, але прыйшла зіма, і попыт на такіх работнікаў зменшыўся.

Кожнага з прыйшоўшых спецыялісты адказных службаў выслухалі індывідуальна, прынялі канкрэтныя рашэнні.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Похожие публикации