Categories: Улада

Наглядальнікі з 16 краін АБСЕ прыбудуць у Мінск 31 жніўня

Наглядальнікі з 16 краін АБСЕ прыбудуць у Мінск 31 жніўня, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік наглядальнай місіі БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Жак Фор, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жак Фор адзначыў, што ў Мінск прыбылі ўжо 11 спецыялістаў з 10 краін, якія адносяцца да рэгіёна АБСЕ, і ў наступны панядзелак да іх далучацца яшчэ 36 наглядальнікаў (доўгатэрміновых) з 16 краін. Яны будуць размеркаваны для работы па ўсіх рэгіёнах Беларусі.

«Напярэдадні дня выбараў мы будзем чакаць прыбыцця ў краіну больш вялікай групы наглядальнікаў, кароткатэрміновых, колькасць якіх складзе амаль 400 чалавек», — расказаў Жак Фор.

Паводле яго слоў, дзейнасць місіі будзе таксама ўключаць аб’яднанне намаганняў з наглядальнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. У ходзе работы будзе апублікавана адна прамежкавая справаздача, а ў дзень, наступны за днём выбараў, будзе абнародавана заключэнне адносна гэтай электаральнай падзеі. У тым ліку будуць апублікаваны рэкамендацыі наконт таго, якім чынам можна палепшыць якасць выбарчага працэсу ў краіне. «Справаздача будзе прапанавана для разгляду ўладам», — дадаў кіраўнік наглядальнай місіі.

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

6 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

7 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

7 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

7 часов ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

8 часов ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

8 часов ago