Над Дзятлавам мірная песня – гучы (+відэа)

Урачыстасць з сімвалічнай назвай “Дзятлава ў сэрцы маім” прадоўжыла святочную праграму з нагоды 80-годдзя вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Каля раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці гасцей сустрэчы чакала тэматычная рэканструкцыя “Сустрэча пасля вайны”, побач на “Сонечнай палянцы” размясціўся імправізаваны партызанскі лагер з лясной школай, у дзяцей і ўсіх жадаючых была магчымасць разгледзець і патрымаць у руках зброю, пафатаграфавацца на памяць з ваеннаслужачымі ў поўнай амуніцыі з ваеннай часці 33933 горада Слоніма. На пляцоўцы цэнтра пад гукі духавога аркестра гэтай ваеннай часці ладзіліся выставы, якую падрыхтавалі работнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, раённай бібліятэкі.

У фае гасцей чакала выстава-прэзентацыя аддзела адукацыі райвыканкама па выніках праекта “Беражом мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучыню”, дзе свае юбілейныя дыярамы ў разрэзе раённага праекта “Вайна вачамі дзяцей” прадставілі ўсе школы раёна. Гэтаму папярэднічала маштабная даследчая работа школьнікаў па вывучэнні падзей Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне, таму кожная дыярама ўвасобіла адзінства інфармацыйнага, гістарычнага, навуковага кампанентаў успрыняцця ваенных падзей. А работа навучэнцаў сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава цяпер прадстаўляе наш раён у вобласці, у Гродзенскай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага. Выстава складалася з трох частак: “Мы памятаем”, “Мы ганарымся”, “Мы шануем”. Першую з іх тэатралізаваным выступленнем адкрылі самыя маленькія ўдзельнікі – выхаванцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава.

Са святочнай сцэны песнямі, вершамі і музычнымі нумарамі родны горад і Беларусь славілі артысты і юныя таленты Дзятлаўшчыны. З лепшымі пажаданнямі і яркім песенным падарункам наш раён наведалі суседзі – народны ансамбль народнай песні “Ярыца” Мастоўскага раённага цэнтра культуры.

Свята атрымалася яркім, цёплым, запамінальным.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

5 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

10 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

23 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

23 часа ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago