На збожжаток, на бульбяное поле!

Якой была працоўная ніва студатрадаўцаў раёна?

На Дзятлаўшчыне прайшло ўрачыстае закрыццё працоўнага студатрадаўскага семестра.

Сёлета ў час яго ў нашым раёне 5 гаспадаркам – адкрытым акцыянерным таварыствам “Граніт-Агра” і “Дварэц-Агра”, КСУПам “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы” – на палетках і збожжатаках дапамагалі 9 сельскагаспадарчых атрадаў, прычым 5 з іх працавалі летам на відавой праполцы і збожжатаках у час жніва, яшчэ 3 былі задзейнічаны на копцы бульбы восенню. Усяго ў працоўным семестры-2022 студатрадаўскі рух аб’яднаў на Дзятлаўшчыне 150 маладых людзей.

На пачатку лістапада, калі прыспеў час падводзіць вынікі сельскагаспадарчага года, у навучальныя ўстановы і гаспадаркі з салодкімі падарункамі для студатрадаўцаў і памятнымі прызамі, Падзячнымі лістамі і граматамі раённага камітэта ГА “БРСМ” для кіраўнікоў наведаліся прадстаўнікі штаба працоўных спраў –галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Якаўчык і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Яны ўрачыста павіншавалі навучэнцаў Жукоўшчынскай базавай, Гезгалаўскай, Хвінявіцкай і Дварэцкай сярэдніх школ, кіраўнікоў, спецыялістаў.

– Не першы год гаспадаркі нашага раёна прымаюць студатрады, – расказала Кацярына Хілімончык. – Раней планавыя лічбы былі большыя, а тры гады запар задача раёна – працаўладкаваць у студатрады 150 маладых людзей, яе выконваем на 100 %. Вельмі ўдзячны кіраўнікам гаспадарак, ідэолагам, інжынерам па ахове працы, аграномам за тое, што заўсёды адносяцца з разуменнем. Для арганізацый браць на работу непаўналетніх – гэта адказнасць, у тым ліку з-за павышанай увагі да тэхнікі бяспекі. Тым не менш кожны працоўны перыяд праходзіць спрыяльна, дзякуючы зладжанаму ўзаемадзеянню.

Напрыканцы працоўнага семестра мы не пакінулі іх без увагі і яшчэ раз адзначылі за работу гаспадаркі і студатрадаўцаў. Спадзяюся, што і ў наступным годзе з пастаўленымі задачамі справімся плённа. Карыснае баўленне вольнага часу непаўналетніх заўсёды ў цэнтры ўвагі: хто адпачывае ў летніку, хто ў бабулі, а хто імкнецца зарабіць для сябе “капейку”. Важнасць студатрадаўскага руху адзначана і кіраўніком нашай дзяржавы, бо з юных гадоў дзеці павінны далучацца да работы, разумець, якой цаной зарабляюць грошы бацькі, каб забяспечваць іх патрэбы. Таму студатрадаўскую традыцыю прадоўжым і ў наступным працоўным семестры.

Сваім меркаваннем падзялілася і галоўны спецыяліст КСУП “Войневічы” Наталля Скібінская:

– З прыходам студатрадаўцаў наша гаспадарка ажывае, бо ў звычайны час моладзі ў вёсках не так і шмат. Праблем з маладымі работнікамі не ўзнікае: працуюць яны з задавальненнем, заўсёды дружныя, гатовы брацца за любую работу. Калі заканчваецца студатрадаўскае лета, многія абяцаюць прыйсці да нас зноў і абяцанні свае выконваюць. Падобны вопыт лічу станоўчым і для дзяцей, і для гаспадаркі. Маладыя людзі ў студатрадзе пачынаюць разумець, як зарабляюцца грошы, у іх ужо няма такіх завышаных запытаў да бацькоў. Для сельгаспрадпрыемства студатрадаўцы –таксама добрая падмога. Сёлета, напрыклад, яны працавалі на бураках. Мы ніколі не крыўдзім маладых работнікаў ні адносінамі, ні зарплатай, у гэтым годзе правялі для іх экскурсію па гаспадарцы, у наступным збіраемся яшчэ больш разнастаіць іх вольны час.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

42 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago