На варце дзяцінства. Будзе кантроль – будзе і парадак

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прааналізавана сітуацыя па абароне законных правоў і інтарэсаў непаўналетніх у чатырох сем’ях раёна, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна ненадзейным становішчы, работа з імі прадаўжаецца.

На жаль, ніхто з бацькоў канчаткова не выправіў усе паказчыкі і крытэрыі сацыяльнага недабрабыту, і няхай сямейна-бытавыя сітуацыі маюць свае адрозненні, іх аб’ядноўвае тое, што без пастаяннага кантролю з боку суб’ектаў прафілактыкі дарослыя пакуль не здольны годна выхоўваць сваіх сыноў і дачок, ствараць для іх належныя ўмовы, забяспечваць усім неабходным для нармальнага жыцця.

Так, галоўная бяда сям’і, дзе гадуюцца дзве дзяўчынкі школьнага і дашкольнага ўзросту, гэта антысанітарыя. Нягледзячы на тое, што дарослыя і дзеці палепшылі ўмовы пражывання, пераехаўшы на новае месца, спецыялісты службаў прафілактыкі час ад часу адзначаюць, што ў кватэры зноў бывае непрыбрана, назапашваюцца брудныя рэчы і посуд. Нярэдка такое здараецца пасля візіту сваякоў, якія не спяшаюцца фінансава падтрымаць сям’ю, аднак любяць скарыстацца яе гасціннасцю. Члены камісіі далі бацькам слушную параду: калі хочуць пазбавіцца ад статусу “ненадзейных”, перагледзець кола кантактаў і не запрашаць дамоў тых, хто “цягне іх уніз”.

У шматдзетнай сям’і, дзе гадюцца чацвёра дзяцей, не так даўно адбыўся чарговы канфлікт паміж маці і бацькам, пасля якога мужчыну з-за ахоўнага прадпісання месяц давялося жыць па іншым адрасе. Сямейны скандаліст знаходзіцца на ўліку ў доктара-нарколага, аднак ухіляецца ад рэгулярнага медыцынскага назірання, не праяўляе жадання лячыцца ад згубнай звычкі. Калі жонка нарэшце прыгразіла разводам, ён стаў выпіваць менш, аднак ва ўстойлівым устрыманні мужа ад алкаголю жанчына не ўпэўнена і на поўным сур’ёзе пачынае задумвацца, ці не лягчэй будзе гадаваць дзяцей самастойна, без гаспадара, ад якога не ведаеш, чаго чакаць заўтра.     

Яшчэ ў адной ненадзейнай сям’і сітуацыя набліжаецца да прызнання сына маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Пакуль бацькі высвятляюць паміж сабой адносіны, хлопчыка гадуюць бабуля і дзядуля, якім можа быць перададзена апека над непаўналетнім. Варта адзначыць, што за час недабрабыту сям’і абодва дарослыя сталі яшчэ і беспрацоўнымі. На выпраўленне сітуацыі члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама далі ім некалькі тыдняў.

Святлана ЗАЛУЧАН,
намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Ірына СТЫРНІК,
карэспандэнт газеты “Перамога”, член камісіі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

1 час ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

2 часа ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

2 часа ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

3 часа ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

3 часа ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

5 часов ago