У арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна з 2 верасня па 2 кастрычніка праходзіць месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы.

Галоўная мэта мерапрыемства, дарэчы, ужо трэцяга ў бягучым годзе, – прафілактыка вытворчага траўматызму і павышэнне адказнасці службовых асоб і работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна за забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Мабільная група ў саставе галоўнага спецыяліста па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы Латушка, галоўнага спецыяліста сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпана Вольскага, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Дубовіка, памочніка доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыі Шымчык пабывала на трамбоўцы сянажных ям КСУП “Войневічы” каля вёскі Малыя Шастакі. Увага звярталася на тэхнічны стан тэхнікі, яе ўкамплектаванасць першаснымі сродкамі пажаратушэння, медыцынскімі аптэчкамі, забяспечанасць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны. На асаблівым кантролі – правядзенне перадзменнага агляду.

У час наведвання члены мабільнай групы нагадалі работнікам аб адказнасці за асабістую бяспеку і ўласнае здароўе, бяспеку тых, хто побач у працэсе выканання работ. Варта памятаць, што пры наяўнасці няспраўнасцяў машын, механізмаў, абсталявання, якія пагражаюць здароўю і жыццю чалавека, работнік мае права адмовіцца ад выканання работ, рэалізуючы пры гэтым правілы ўнутранага працоўнага распарадку арганізацыі. А вось калі работнік не выкарыстоўвае сродкі індывідуальнай абароны, не прайшоў медыцынскі агляд, інструктаж, праверку ведаў па пытаннях аховы працы або знаходзіцца на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення, кіраўнік абавязаны адхіліць яго ад выканання работ. Уборка ўраджаю кукурузы патрабуе напружання сіл і самааддачы. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя.

За час месячніка мабільная група наведае ўсе сельгасарганізацыі раёна. Па выніках абследаванняў кіраўнікі гаспадарак атрымаюць пісьмовыя рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў.

Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

1 час ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

1 час ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

18 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

19 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

22 часа ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

22 часа ago