На сувязі з дзятлаўчанамі – Рэспубліка Комі

У рамках беларуска-расійскага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва прайшла міжнародная відэаканферэнцыя “Гісторыя і будучыня пабрацімскіх адносінаў паміж Рэспублікай Комі і Рэспублікай Беларусь”. Яна праводзіцца па ініцыятыве грамадскай арганізацыі Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Комі. Старшыня гэтай арганізацыі Галіна Сізых і дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка выступілі спікерамі сустрэчы.

Вольга Васільеўна павіншавала расійскіх сяброў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, пажадала ўсім мірнага неба над галавой, дабрабыту, дасягнення пастаўленых мэтаў. Яна расказала пра супрацоўніцтва Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з грамадскай арганізацыяй Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Рэспубліцы Комі, аб праведзеных мерапрыемствах і адзначыла, што гэтае супрацоўніцтва неабходна паглыбляць, шукаць новыя формы работы, двухбакова развіваць культурны патэнцыял нашых рэспублік.

Дзятлаўчан павіталі начальнік упраўлення маніторынгу праграм у сферы нацыянальнай палітыкі Міністэрства нацыянальнай палітыкі Рэспублікі Комі Жанна Свіраева, старшы саветнік Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу Вячаслаў Раменчык. Яны заўважылі, што нягледзячы на складаныя сусветныя адносіны, удалося захаваць цёплыя адносіны паміж брацкімі народамі, і сувязь гэта толькі мацнее.

– Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія ў Рэспубліцы Комі ажыццяўляе сваю дзейнасць на працягу ўжо 28 гадоў. Шмат праектаў звязвае нас з Беларуссю, – адзначыла Галіна Сізых. – Мы з гонарам паведамляем, што па ініцыятыве грамадскай арганізацыі беларусаў завязаліся пабрацімскія кантакты, якія паспяхова развіваюцца. І надалей ставім перад сабой задачы па пашырэнні інтэграцыйных сувязяў паміж Комі і Беларуссю, таму запрасілі на дыялог прадстаўнікоў двух рэгіёнаў – Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці і Сыктыўдзінскага раёна Рэспублікі Комі, каб зацікавіць іх у супрацоўніцтве.

Прадстаўнікі беларускага і расійскага бакоў расказалі, чым адметныя іх раёны, паказалі свае прэзентацыі. Таксама падрыхтавалі выступленні сваіх адметных нацыянальных творчых калектываў. Беларускія артысты вельмі спадабаліся гасцям, і прадстаўнікоў Дзятлаўскага раёна запрасілі на фестывалі “Завалінка” і “Лозымская пушча”, якія будуць праводзіцца ў ліпені, выказалі спадзяванне, што ў рамках фестывалю Дзятлаўскі і Сыктыўдзінскі раёны падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

14 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

14 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

14 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

14 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

14 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

16 часов ago