На шляху інавацый, захоўваючы традыцыі

У трэцюю нядзелю чэрвеня сваё свята адзначаюць прадстаўнікі самай міласэрнай і чалавечнай прафесіі – медыкі.

Аб рабоце дзеля здароўя людзей, важных дасягненнях і штодзённых клопатах, прафілактыцы каранавірусу і новых кадрах у Дзятлаўскай ЦРБ расказаў галоўны доктар установы Алег Анцух.

– Алег Іванавіч, узгадайце знакавыя падзеі, якія адбыліся ў медыцыне раёна за мінулы год.

– На працягу года былі праведзены рамонтныя работы: адноўлены будынкі Казлоўшчынскай гарадской бальніцы, адрамантаваны Вензавецкі ФАП, кабінеты ў Дварэцкай амбулаторыі, зубапратэзнае аддзяленне райпаліклінікі, пасля планавага рамонту адкрыліся абноўленыя тэрапеўтычныя аддзяленні райбальніцы. Усё гэта робіцца для камфорту пацыентаў і медыцынскіх работнікаў. Акрамя таго, мы паступова абнаўляем медыцынскае абсталяванне, аўтамабільны парк установы. З’явіліся новыя маніторы ў рэанімацыйным аддзяленні, новы апарат ультрагукавой дыягностыкі. Заўважу, што сёння ў нас працуюць чатыры спецыялісты гэтага профілю, праводзяцца ўсе віды ультрагукавой дыягностыкі. У бліжэйшых планах – мадэрнізацыя сістэмы падачы кіслароду.

Аднай падзеяй мінулага года можна лічыць з’яўленне “свайго” камп’ютарнага тамографа. Апарат размяшчаецца на базе Навагрудскай райбальніцы, аднак дзятлаўчане могуць прайсці на ім даследаванне ў кароткія тэрміны, дадзеныя якога перадаюцца на Дзятлаўскую райбальніцу, расшыфроўку робіць наш доктар-рэнтгенолаг Вольга Юч. Гэта першы ў Гродзенскай вобласці вопыт дыстанцыйнага чытання вынікаў камп’ютарнай тамаграфіі.

– Раскажыце падрабязней пра сённяшняе пакаленне медыкаў Дзятлаўшчыны.

– Дзятлаўская раённая бальніца – гэта сінтэз вопыту і маладосці. У нас працуюць выдатныя прафесіяналы з вялікім стажам работы. Нездарма другі год запар нашы дактары адзначаюцца нагрудным знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”.  Сёлета яго атрымаў хірург Іван Родзькін. У райбальніцы моцныя традыцыі пераемнасці пакаленняў, настаўніцтва, куратарства, што дапамагае эфектыўнай рабоце калектыву. У гэтым годзе зноў чакаем прыезд 6 дактароў і 18 медыцынскіх работнікаў сярэдняга звяна. Медыцынскія сёстры і памочнікі доктара-тэрапеўта будуць працаваць пераважна ў амбулаторна-паліклінічнай службе, многія з іх адправяцца ў сельскія падраздзяленні. Раскрыю сакрэт: спецыялісты якога профілю з’явяцца ў раённай паліклініцы: гэта неўролаг, акушэр-гінеколаг, доктар агульнай практыкі, тэрапеўт, рэнтгенолаг, афтальмолаг.  Станоўчым вопытам стала ўвядзенне ў штат бальніцы ставак загадчыка аддзялення хуткай дапамогі і загадчыка клініка-дыягнастычнай лабараторыі, на якіх працуюць маладыя амбіцыёзныя дактары. Для моладзі ствараюцца спрыяльныя ўмовы, у тым ліку жыллёвыя: пры падтрымцы райвыканкама ў мінулым годзе нашым спецыялістам было выдзелена шэсць арэндных кватэраў.

– Як справы ў раёне з каранавіруснай інфекцыяй?

– На дадзены момант фіксуюцца адзінкавыя выпадкі захворвання на COVID-19, часцей за ўсё яны выяўляюцца ў час шпіталізацыі пацыентаў у бальніцу. Усе структурныя падраздзяленні Дзятлаўскай ЦРБ адкрыты для аказання планавай дапамогі, зняты абмежаванні, звязаныя з каранавіруснай інфекцыяй. Свой плён для нармалізацыі сітуацыі дала масавая вакцынацыя насельніцтва: дзвюма дозамі вакцыны былі прышчэплены 70 % жыхароў раёна, у тым ліку 20 % дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. З мінулага года пачалася рэвакцынацыя насельніцтва. Людзі разумеюць, што расслабляцца ў сітуацыі з кавідам не варта, таму ўжо сёння актыўна запісваюцца на прышчэпку.

– Чаго пажадаеце калегам па працы?

– Як гэта ні банальна гучыць, моцнага здароўя. Медыцынскім работнікам гэта важна не менш, чым іх пацыентам. Удачы ва ўсіх справах, цярпення калегам і іх блізкім. Дзякую ўсім за працу!

Наталля АВЯРЧУК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

3 часа ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

5 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

9 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

10 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago