26 красавіка 2018 года з 10 да 12 гадзін у ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, размешчаным па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 3, і з 12 да 14 гадзін у Дзятлаўскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў, размешчаным па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 3, будзе весці прафсаюзны прыём грамадзян галоўны прававы інспектар Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў розных формаў прадпрымальніцтва “Садружнасць” Аксана Іванаўна Гарошка па пытаннях, якія тычацца тлумачэнняў нормаў заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў.
Даведкі па тэлефонах: 6-02-22 (ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”), 6-02-54 (раённае аб’яднанне прафсаюзаў).