На кантролі дарослыя і дзеці

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы і пытанне аб прызнанні непаўналетняй маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

“Нагуляўся” на дзве базавыя велічыні

На маці непаўналетняга жыхара райцэнтра быў складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што не забяспечыла суправаджэнне свайму сыну. А другой гадзіне ночы на вуліцы Леніна хлопца затрымала міліцыя.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама жанчына патлумачыла, што сын пайшоў з дому самавольна, не папярэдзіўшы дарослых. Было позна, і яго адсутнасці не заўважылі, пакуль не патэлефанавалі з міліцыі. На працягу года гэта ўжо другая “начная вандроўка” падлетка. Маці хлопца давядзецца заплаціць штраф у памеры дзвюх базавых велічыняў.

Адолеў “зялёны змій”

На мінулае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх для прафілактычнай размовы была запрошана гора-маці, якая гадуе дачку 2017 года нараджэння. Запрашэнне жанчына праігнаравала, хаця магла здагадвацца аб наступствах падобнага ўчынку.

Калі спецыялісты службаў прафілактыкі наведалі сям’ю, каб пацікавіцца аб прычыне адсутнасці маці на пасяджэнні камісіі, яна была п’янай, а маленькая дачка, якой толькі нядаўна споўніўся годзік, аказалася хворай. Дзяўчынку шпіталізавалі, жанчыну адвезлі на медыцынскае асведчанне, якое пацвердзіла ап’яненне (2,7 праміле алкаголю).

Як аказалася, маці засталі п’янай не ўпершыню. У жанчыны даўно ёсць праблемы з алкаголем. З-за гэтага распалася яе ранейшая сям’я, а двое старэйшых дзяцей засталіся жыць з бацькам. Апошнім часам педагогі і медыкі неаднаразова рабілі заўвагі аматарцы моцных напояў. Яна дазваляла сабе “расслабіцца”, пакуль з маленькай дачкой сядзеў дзядуля. Ёсць у сям’і і яшчэ адна праблема, якая абвастрае сацыяльны недабрабыт, – вялікая запазычанасць за карыстанне вадой. Каля дзесяці гадоў дарослыя лічылі, што для іх гэта выгода цывілізацыі бясплатная, аднак камунальнікі агледзелі неплацельшчыкаў і ацанілі неаплачаныя кубаметры. “Накапала” звыш тысячы рублёў уласна аплаты і пені.

Члены камісіі прынялі рашэнне прызнаць дзіця маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Цяпер у маці ёсць шэсць месяцаў, каб прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці, працаваць і паступова пагашаць запазычанасць.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Віктар ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Ірына СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі

 

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

1 час ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

22 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

22 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

23 часа ago