У рамках рэспубліканскай акцыі на марафон вершаў і песень ваенных гадоў сабраліся чытачы ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы.

У зале была адноўлена атмасфера франтавога прывалу, святочны настрой стварыла канцэртная брыгада, удзельнікамі якой сталі артысты Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Шостка і Сяргей Малышчык.

Слухаючы песні і вершы пра Вялікую Айчынную вайну, удзельнікі мерапрыемства нібы перажывалі пачуцці салдат, якія абаранялі нашу Радзіму ў баях, іх маці і дзяцей, якія чакалі іх вяртання з вайны, і той неапісальны стан шчасця, які адчулі ўсе грамадзяне Савецкага Саюза 9 мая 1945 года, калі адбылася Вялікая Перамога.

Заключным акордам стала сумеснае выкананне песні “Дзень Перамогі”.

Марына БОРТКА,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#библиотека #книги

Похожие публикации