У чацвер, 21 ліпеня, у раёне адбыўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працоўныя калектывы наведалі шэсць раённых інфармацыйных груп і адна абласная.

У СВК “Дварэц-Агра” працавала раённая інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама А. Дубовікам. З інфармацыяй пра вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Калодка.

Пяты Усебеларускі народны сход, які адбыўся 22-23 чэрвеня з удзелам 2,5 тысячы дэлегатаў, абмеркаваў вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў мінулай пяцігодцы і планы па развіцці краіны ў 2016-2020 гадах. З уступным словам перад дэлегатамі сходу выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка. Ацэньваючы вынікі работы, Прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў, што паводле індэкса чалавечага развіцця Беларусь з 68 месца ў 2000 годзе ўзнялася на 50 месца ў 2015-ым сярод амаль 200 краін сусветнай супольнасці і аднесена да групы краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. З 2014 года ўпершыню за 20 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі пачала расці, а па ўзроўні валавога ўнутранага прадукта на душу насельніцтва па парытэту пакупной здольнасці Беларусь увайшла ў лік краін з сярэднім узроўнем даходаў. Прадстаўляючы Праграму на новую пяцігодку, Прэзідэнт адзначыў тры асаблівасці стратэгіі далейшага развіцця: “гэта праграма развіцця, а не застою”; “гэта рэальная праграма, без лішніх абяцанняў і нязбытных планаў”; “гэта праграма эвалюцыі, а не рэвалюцыі”. Пяты Усебеларускі сход прайшоў пад лозунгам “Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь”.

Пасля інфармацыі старшыня райвыканкама А. Дубовік адказаў на пытанні прысутных, якія датычылі, у прыватнасці, паляпшэння гандлёвага і камунальнага абслугоўвання мясцовых жыхароў.

IMG_1821

IMG_1827

IMG_1817

Тэкст і фота Б. ВАРНЫ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации