На Дзятлаўшчыне завяршаецца “Тыдзень лесу”

З 28 сакавіка да 4 красавіка ў Беларусі праходзіць добраахвотная рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу-2020”, якая сёлета прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Карэспандэнты газеты “Перамога” пацікавіліся ходам фінальных мерапрыемстваў акцыі на Дзятлаўшчыне.


У лясным масіве паблізу вёскі Калпінскія, у Дзям’янаўскім лясніцтве пасадку лесу вядуць работнікі Дзятлаўскага лясгаса. Разам з падначаленымі працуе і дырэктар арганіцацыі Сяргей Дурко.

— Сёлета  надвор’е прынесла свае карэктывы ў працу лясной гаспадаркі. Вясна пачалася рана, прымусіўшы лясных работнікаў у самы кароткі тэрмін мабілізавацца для пасадкі запланаванага аб’ёму лесу. З 300 гектараў, якія значацца ў плане Дзятлаўскага лясгаса, 70% ужо пасаджана. Акцыя “Тыдзень лесу” на Дзятлаўшчыне дае магчымасць далучыцца да пасадкі лесу не толькі лесаводам і работнікам лясніцтваў, але і адміністрацыі лясгаса. Сёлетняя акцыя прымеркавана да 75-й гадавіны Вялікай Перамогі, што яшчэ больш адказна і ганарова для нас. На маю думку, любы чалавек, які возьме ўдзел у такой акцыі, будзе беражлівей ставіцца да лесу, – дзеліцца ён сваімі ўражаннямі.

Як адзначыў Сяргей Дурко, на працягу “Тыдня лесу” праводзіцца не толькі пасадка дрэваў, але і добраўпарадкаванне лясных тэрыторый. Каля помнікаў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторі нашага раёна ўдзельнікі сёлетняй акцыі высадзілі алеі памяці.

Лічбы “Тыдня лесу” на Дзятлаўшчыне:

* “Тыдзень лесу-2020” прайшоў ва ўсіх 9 лясніцтвах нашага раёна;
* у ім узялі ўдзел каля 200 работнікаў лясной гаспадаркі, каля 70 гасцей;
* работы вяліся на 28 аб’ектах;
* было пасаджана 22 гектара лесу, каля 160 тысяч сеянцаў.

Толькі на тэрыторыі Дзям’янаўскага лясніцтва на плошчы 5 гектараў было высаджана 40 тысяч раслінаў сасны і бярозы.

— Садзім 7 радоў сасны і тры – бярозы, – патлумачыў адмысловую схему пасадкі  ляснічы Дзям’янаўскага лясніцтва Аляксандр Жвірбля. – Гэта дазволіць засцерагчы пасадку ад пажару і ад лясных шкоднікаў, зрабіць глебу спрыяльнай для росту раслінаў.

Па яго словах, акрамя таго, у межах акцыі быў добраўпарадкаваны парк у вёсцы Дзям’янаўцы.

Запрашэнне да ўдзелу ў “Тыдні лесу” традыцыйна атрымалі прадпрыемтвы і арганізацыі нашага раёна. Далучыліся да акцыі сёлета Дзятлаўскі раён газазабеспячэння, Дзятлаўскі раён электрычных сетак і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння сёння пасадзілі лес паблізу Міроўшчыны. Паўдзельнічалі ў акцыі ўсе жадаючыя. Нягледзячы на тое, што раён газазабеспячэння – пастаянны ўдзельнік “Тыдня лесу”, некаторыя яго работнікі далучыліся да мерапрыемстваў акцыі ўпершыню. Сваімі ўражаннямі падзяліўся слесар Дзятлаўскага РГЗ Аляксей Забела:

“Усё атрымліваецца, падабаецца. Садзім лес з дапамогай мяча Колесава. Як апынулася, гэта не складана. Арганізатары акцыі забяспечылі нас прадметамі асабістай аховы і неабходным абсталяваннем. На свежым паветры працаваць прыемна, тым больш, што робім добрую справу – дапамагаем лясной гаспадарцы раёна”.

Наталля Авярчук
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

27 минут ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

34 минуты ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

22 часа ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 день ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago