З пачатку года – тысячны турыст.
Ды яшчэ так супала, што стаў ім выхаванец дзіцячага садка № 2 горада Дзятлава Савелій Ярмаловіч, маленькі дзятлаўчанін, які прайшоў па вуліцах горада са сваёй групай, а потым выцягнуў шчаслівы пялёстак з рамонка жаданняў.
Такую акцыю правёў сёння Дзятлаўскі турыстычны інфармацыйны цэнтр з мэтай папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу роднага горада і раёна і да Сусветнага дня турызму, які будзе адзначацца 27 верасня. Маленькія ўдзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак кніжку-размалёўку “Дзятлава – мой любімы горад” і салодкі пачастунак.
Наперадзе – новыя гарызонты і ўжо 2-тысячны турыст. Магчыма, ім стане хтосьці з вас. Падарожнічайце! Пазнавайце родную Беларусь і сваю малую радзіму!
Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…