На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Наш жывёлавод”

Сёмы год запар Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”.

Аднымі з першых жывёлаводаў Дзятлаўшчыны, ушанаванымі ў час акцыі, сталі работнікі ААТ “Граніт-Агра”.

З прыемнай місіяй, узнагароджання гаспадарку наведалі спецыялісты рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – начальнік аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Віталь Лісіцкі, галоўны прававы інспектар Сафія Грышуціна, галоўны тэхнічны інспектар працы Валерый Русакоў – разам са  старшынёй райкама прафсаюза АПК Дзятлаўшчыны Уладзімірам Казаком.

Яны пабывалі ў працоўных калектывах малочнатаварных комплексаў “Таркачы”, “Касцюкі”, “Белагурна”.

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, адказнасць пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у жывёлагадоўлі Падзячнымі лістамі і памятнымі падарункамі былі адзначаны аператары машыннага даення МТК “Белагурна” Марына Лазарэнкава і Святлана Крупіца, жывёлаводы МТК “Таркачы” Аляксандр і Вольга Жыдко, жывёлавод МТК “Касцюкі” Сяргей Сарока.

Уладзімір Казак адзначыў, што акцыя “Наш жывёлавод” толькі стартавала і будзе доўжыцца да канца сакавіка. За гэты час прадстаўнікі галіновага прафсаюза наведаюць кожную ферму, каб адзначыць лепшых работнікаў.

Зразумела, што і сёння рэспубліканскія госці пазнаёміліся з умовамі працы на комплексах, якія наведалі, санітарнай абстаноўкай на працоўных месцах, праверылі тэмпературны рэжым, пагутарылі з людзьмі аб іх клопатах і праблемах, праманіторылі парадак вядзення дакументацыі. Валерый Русакоў выказаў заўвагі і даў слушныя парады кіраўніцтву гаспадаркі па іх выпраўленні. Інспектары высока ацанілі ўзровень сацыяльнай абароны і клопат аб работніках, якім славяцца “гранітаўцы”.

– Працаваць у камфортных умовах і атрымліваць дастойны заробак – тое, чаго заслугоўваюць работнікі сельскай гаспадаркі. Усё гэта ў вас выконваецца, – заўважыў Віталь Лісіцкі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Маршрутные транспортные средства и такси!

С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…

2 минуты ago

Дисциплина «Выживание в экстремальных условиях» пройдена!

Воспитанники ВПК «Мужество» отлично справились с очередным испытанием, пишет t.me/Neman102. Ребята на практике доказали, что…

26 минут ago

Аграрии Беларуси намолотили 9,2 млн тонн зерна

Аграрии Беларуси намолотили 9,2 млн тонн зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

2 часа ago

Александр Лукашенко ознакомился с развитием и практическим использованием в войсках систем связи

Президент Беларуси Александр Лукашенко на общевойсковом полигоне Обуз-Лесновский ознакомился с развитием и практическим использованием в…

3 часа ago

За прошедшие сутки в стране на пожарах погибли 6 человек

Трагические случаи произошли в Минской и Гомельской областях. Вчера днем поступило сообщение о загорании в…

3 часа ago