У прыярытэце эканомія і пераарыенціроўка на новыя віды дзейнасці

У Дзятлаве прайшла выязная калегія ўпраўлення дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” пад кіраўніцтвам яго генеральнага дырэктара Івана Крахмальчыка.

У рабоце прынялі ўдзел кіраўнікі філіялаў нашай вобласці, бухгалтарскія службы, прафсаюзны актыў. У цэнтры ўвагі былі вынікі работы ўпраўлення за 2024 год.

– У цэлым мінулы год выдаўся паспяховым, спрацавалі з прыбыткам, хаця сітуацыя па філіялах адрозніваецца, тым не менш, выкананы ўсе ключавыя паказчыкі, – задаў тон размове Іван Крахмальчык. – У Дзятлаўскі філіял быў перададзены лесавоз, машына для сечкі дроваў. Уся тэхніка задзейнічана. На жаль, у апошнія гады выкарыстанне дроваў і брыкету ў вобласці і краіне скарачаецца, бо ўхіл робіцца на іншыя крыніцы цяпла – газавую, электрычную энергію, лясгасы актыўна рэалізуюць пілеты. У сувязі з гэтым і нам варта больш арыентавацца на іншыя віды дзейнасці.

Перш чым пачаць знаёмства з базай Дзятлаўскага філіяла ДП “Гроднааблпаліва” яго дырэктар Васіль Шпакоўскі зрабіў невялікі экскурс у гісторыю. Расказаў, што філіял быў створаны ў 1972 годзе. З 1987-га, акрамя брыкету і торфу, пачаў прадаваць сечаныя дровы. У 2019-м тут запусцілі сваю пілараму. За апошнія гады ў філіяле шмат зроблена як у плане рамонтаў, так і бяспекі, эканоміі, аховы працы, нядаўна нават высаджаны невялікі пладовы сад. Ва ўсім гэтым госці ўпэўніліся ў час экскурсіі па тэрыторыі.

Прадоўжылася калегія ў раённым выканаўчым камітэце.

На дзятлаўскай зямлі яе ўдзельнікаў павітаў і расказаў пра спецыфіку раёна старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. Спыніўся і на рабоце мясцовага філіяла:

– Мы прааналізавалі, што за апошнія пяць гадоў спажыванне цеплаэнергіі ў гігакалорыях скарацілася на 20 %, а гэта і ваша крыніца даходаў. Зразумела, што сітуацыя вымушае адшукваць новыя магчымасці заробку і пазіцыі для эканоміі.

З асноўным дакладам аб выніках работы ўпраўлення выступіў намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы ДП “Гроднааблпаліва” Уладзімір Сазонаў. Адзначана, што ў цэлым па прадпрыемстве рэалізавана тавараў, работ, паслугаў на суму 18,8 мільёна рублёў, адсочваецца станоўчая дынаміка. З адмоўнай спрацавалі сем філіялаў. Традыцыйна выручка складалася з чатырох асноўных напрамкаў дзейнасці: рэалізацыі брыкету, дроваў цвёрдага паліва; гандлю; аказання паслуг; рэалізаццыі дранкі. Першая пазіцыя за год зменшылася на 3,9 %, астатнія – “прыраслі”. Напрыклад, паслугаў аказана на суму 3 мільёны 931 тысячу рублёў, гандаль прынёс 3 мільёны 10 тысяч. Адпаведна для забеспячэння фінансавай стабільнасці кожнаму філіялу трэба развіваць некалькі эфектыўных кірункаў дзейнасці і мець розныя крыніцы даходаў. Сярод філіялаў па атрыманні прыбытку на аднаго рабочага ў мінулагодніх лідарах Шчучынскі, Астравецкі, Ашмянскі філіялы. Як ужо было адзначана, у цэлым па прадпрыемстве выкананы ключавыя паказчыкі – гэта чысты прыбытак, рэнтабельнасць продажаў, зніжэнне ўзроўню затрат. Уключаны яны і ў пералік задач на 2025 год, а таму філіялам, якім не ўдалося паспяхова справіцца з пэўнымі паказчыкамі, давядзецца прааналізаваць і выправіць сітуацыю. Сярод пытанняў, на якія таксама трэба сёлета звярнуць увагу, – работа з кліентамі па пагашэнні дэбіторскай запазычанасці і рост заработнай платы.    

Са справаздачамі аб стане спраў у сваіх арганізацыях выступілі кіраўнікі Навагрудскага і Дзятлаўскага філіялаў.

Васіль Шпакоўскі адзначыў, што ў апошнія тры гады на Дзятлаўшчыне назіраецца спад па рэалізацыі дроваў і брыкету. Кірунак жа, па якім “плюсуюць” амаль у два разы, – гэта продаж дранкі. Па пазіцыях: дровы і брыкет займаюць 42 % долі прыбытку, паліўная дранка – 14,4 %, паслугі – 24 %, іншы прыбытак – 18 %. Тэхніка ў філіяле не новая, аднак за ёю ажыццяўляецца належны догляд, таму працуе надзейна. Леташні планавы паказчык – адзін мільён прыбытку – дасягнуты.

Іван Крахмальчык у час пасяджэння даў станоўчую ацэнку Дзятлаўскаму філіялу і яго калектыву.

Заслухалі таксама інфармацыю аб кантрольна-аналітычных мерапрыемствах, праведзеных спецыялістамі галоўнага кантрольнага упраўлення Гродзенскага аблвыканкама, і мерах па папярэджанні такіх парушэнняў.

Прыемным момантам стала падвядзенне вынікаў спаборніцтва сярод філіялаў ДП “Гроднааблпаліва” за дасягненне высокіх паказчыкаў фінансавага развіцця ў мінулым годзе. У пяцёрку лідараў увайшлі самы паспяховы Шчучынскі філіял, на другой пазіцыі – Астравецкі, на трэцяй – Воранаўскі, чацвёртае і пятае месцы адпаведна ў Мастоўскага і Слонімскага філіялаў. Першая тройка адзначана заслужанымі ўзнагародамі і грашовымі прэміямі.

У рамках сустрэчы была праведзена яшчэ і справаздачная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДП “Гроднааблпаліва”.

Завяршылася выязная калегія на прыемнай ноце: для яе ўдзельнікаў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці быў арганізаваны ўрачысты канцэрт, у час якога з надыходзячым 8 Сакавіка павіншавалі жанчын галіны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

10 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago