Сёння ў сем гадзін раніцы на пункт папярэдняга збору ў сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава прыбылі ваеннаабавязаныя з усяго раёна.
– 3 красавіка ваенкамат атрымаў распараджэнне на пастаўку на праверачныя зборы ваеннаабавязаных. Для выканання гэтай задачы была разгорнута база правядзення мабілізацыі, задзейнічаны мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады, штабы апавяшчэння. Дзятлаўчане накіроўваюцца ў 11-ю асобную механізаваную брыгаду, якая дыслакуецца ў Слоніме. Дадзенае мерапрыемства дазволіць праверыць мабілізацыйную гатоўнасць ваенкаматаў, вызначыць падрыхтаванасць воінскіх часцей выконваць задачы па прызначэнні ва ўстаноўленыя тэрміны, аднавіць і ўдасканаліць практычныя навыкі ўдзельнікаў збораў па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях, – расказаў ваенны камісар Генадзь Суравец. – Яшчэ раз хачу адзначыць, што дадзеныя мерапрыемствы планавыя, яны прадоўжацца не больш за 35 сутак. Па заканчэнні збораў усе ваеннаабавязаныя прыбудуць да месца жыхарства і прадоўжаць выконваць свае грамадзянскія абавязкі. Сёння ў нас ужо другі дзень адпраўкі. Увогуле дзятлаўчане адносяцца да збораў спакойна і з разуменнем, эксцэсаў няма, самі бачыце: настрой у людзей прыўзняты, пазітыўны.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…