На ўчастку для галасавання ў Жукоўшчыне

Карэспандэнты газеты наведалі аграгарадок Жукоўшчына, дзе размешчаны ўчастак для галасавання № 14, і пацікавіліся, як ідзе датэрміновае галасаванне, чаму вяскоўцы галасуюць датэрмінова?

Участак размяшчаецца ў будынку Жукоўшчынскага дома культуры. Літаральна на ўваходзе  сустрэлі сям’ю. Пазнаёміліся: Марыя Іванаўна  і Віктар Вітольдавіч Кліманты. А маленькі хлопчык разам з імі – унук Уладзік.

– Мы прыехалі з вёскі Погіры, – кажа Марыя Іванаўна. – Прагаласуем датэрмінова, паколькі ў нядзелю прыедзе сын з Мінска і будзе шмат неадкладных справаў.

Гэтая сям’я пераехала ў Беларусь з Літвы. Марыя Іванаўна працуе сацыяльным работнікам, а Віктар Вітольдавіч – у Погірскім клубе. Пераезд надарыўся шмат гадоў таму. Сям’я прыжылася: тут выраслі дзеці, тут прычакалі ўнукаў, і ўсе лічаць Клімантаў мясцовымі, нібы жылі тут усё жыццё.

Тамара Аляксандраўна Гайдукевіч на датэрміновае галасаванне прыехала з вёскі Зачэпічы. Яна ўжо на пенсіі, але клопатаў у вёсцы летам шмат. Была ў Жукоўшчыне па справах і наведалася на датэрміновае галасаванне.

Іван Венскі – жыхар мясцовы, з Жукоўшчыны. Шмат гадоў адпрацаваў у Жукоўшчынскім доме культуры. Яго ведаем па шматлікіх выступленнях на раённай і мясцовай сцэне.

– У нядзелю буду працаваць, – адказвае Іван Леанідавіч на наша пытанне: чаму галасуеце датэрмінова?

Як паведаміла нам старшыня ўчастковай камісіі Алена Лявонцьеўна Свіб, за чатыры дні датэрміновага галасавання  прагаласавалі 243 чалавекі.

Усяго ў спісах на галасаванне – 689 чалавек. Для трох жыхароў сельсавета – Кірыла Дудкіна, Эрнэста Айрапетава і Данііла Штэйзеля – гэтыя выбары першыя. Данііл ужо прагаласаваў.

На ўчастак паступілі 9 заявак з просьбай у асноўны дзень выбараў прагаласаваць надаму. Члены ўчастковай камісіі  наведаюць Алёхнавічы, Зачэпічы, Вусце, Бандары, Нясілавічы.

У дзень нашага наведвання за ходам галасавання сачылі назіральнікі ад грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын” і  “БРСМ”, а таксама раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі.

Ганна Скрундзь
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

10 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

10 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

13 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

13 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

13 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

13 часов ago