Абласны моладзевы турзлёт будзе доўжыцца тры дні – з 6 па 8 ліпеня.

Удзел у турзлёце прымуць зборныя каманды ад кожнага раёна Гродзенскай вобласці. Насычаную праграму злёту складуць спаборніцтвы на паласе перашкод, конкурс турыстычнага быту, інтэлектуальны турнір, мас-рэстлінг, конкурс капітанаў, гіравы спорт, перацягванне каната, валейбольны турнір, дартс, гульня “Гарады”.

Пераможцы будуць вызначаны ў агульнакамандным заліку і ў кожным з відаў праграмы.
Арганізатары трохдзённага турзлёту  – Гродзенскі абласны камітэт  ГА “БРСМ”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Дзятлаўскі райвыканкам.
Архіўнае фота 2016 года.
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации