Такім сёлета быў дэвіз міжнароднага лагера “Бе-Lа-Русь”, які сабраў у палатачным гарадку ў Верхнядзвінскім раёне моладзь трох суседніх дзяржаваў: Беларусі, Латвіі, Расіі. Сярод дэлегатаў ад Гродзенскай вобласці на сустрэчы прысутнічаў і наш зямляк — пажарны аварыйна-ратавальнай часці №1 горада Дзятлава Дзяніс Русін. Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў яго, як прайшла сустрэча, што асабліва спадабалася і запомнілася?

р.
— Дзяніс, вы прадстаўлялі молазь Дзятлаўшчыны на міжнароднай сустрэчы. Як гэта атрымалася?
— Мне патэлефанаваў Яўген Баяроўскі — мой знаёмы з Навагрудка. Ён расказаў, што Гродзенскі абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі фарміруе зборную каманду для ўдзелу ў спаборніцтвах па валейболе і дартсе, якія будуць праходзіць у міжнародным моладзевым лагеры “Бе-Lа-Русь”. Яўген, ведаючы, што я даўно захапляюся спортам, прапаноўваў маю кандыдатуру і тэлефанаваў, каб высветліць, ці згодны я ехаць. Безумоўна, я даў станоўчы адказ, бо ўжо не раз чуў пра такія сустрэчы, але ніколі не думаў, што і мне выпадзе шанц там папрысутнічаць.
— Значыць, гэта не першае ваша выступленне ў складзе зборнай каманды вобласці?
— Так. Спортам я захапляўся са школьнага ўзросту, удзельнічаў у розных спаборніцтвах. Пазней скончыў факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У час студэнцтва даводзілася прымаць удзел ва ўніверсіядзе ў складзе зборнай каманды нашай навучальнай установы. У студэнцкія гады актыўна захапляўся футболам, валейболам, гандболам.
Цяпер таксама стараюся не губляць формы, удзельнічаю ў галіновых, раённых, абласных спартыўных мерапрыемствах. Сярод апошніх і самых цікавых — раённы і абласны турысцкія злёты працоўнай моладзі ў Рыбаках. Я выступаў за каманду СВК “Хвінявічы”, якая стала пераможцай. Выступаў сёлета і за зборную каманду МНС Гродзенскай вобласці, якая ўжо другі год запар перамагае ў рэспубліканскіх галіновых спаборніцтвах.
— А як зборная моладзі Гродзеншчыны выступіла ў час сустрэчы ў лагеры “Бе-Lа-Русь”?
— Наогул, ад кожнай краіны-ўдзельніцы прысутнічалі па дзве валейбольныя каманды. За Беларусь гулялі Гродзеншчына і Брэстчына. У выніку беларусы не здолелі перамагчы толькі латышскую моладзь — у іх першае месца. Брэсцкая моладзевая каманда выйшла на другую пазіцыю, а зборная нашай вобласці замкнула тройку прызёраў.
— Чым яшчэ запомніліся дні, праведзеныя ў міжнародным лагеры “Бе-Lа-Русь”?
— Сёлетняя сустрэча была прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі. Моладзь трох краін сустрэлася з ветэранамі, паслухала іх успаміны аб Вялікай Айчыннай вайне. Разам усклалі кветкі і гірлянды да манументаў у гонар камсамольцаў Прашкоўскага падполля і партызанскай разведчыцы, Героя Савецкага Саюза Марыі Пынто, а таксама гірлянду кветак на Курган Сяброўства. Гэтыя помнікі знаходзяцца на беларускай і расійскай тэрыторыі, а вось вянок да помніка Героя Савецкага Саюза Іманта Судмаліса, які знаходзіцца ў Латвіі, удзельнікі лагера перадалі праз латвійскіх пагранічнікаў.
Па традыцыі, ад якой не адступаюць “крутыя перцы” (так называюць удзельнікаў са стажам), выбралі “тату” і “маму” лагера. Іх місія — праводзіць абрад пасвячэння навічкоў у бе-lа-русы, узнагароджваць ветэранаў і суперветэранаў “моладзевай рэспублікі”. Дарэчы, мяне — навічка, як і іншых “першагодак”, бе-lа-рускія тата і мама шчодра палілі вадой.
Футбол, валейбол, перацягванне каната, армрэслінг, дартс — звыклыя спаборніцтвы для бе-lа-русаў. Мы і сёлета актыўна хварэлі адзін за аднаго.
Мне надоўга запомняцца песенны фестываль “Бе-La-Русские зори”, журы якога ўзначальваў народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, і конкурс на лепшую пару. Весела праходзіў канцэрт латвійскай групы “Twins Peek”.
— Дзяніс, на ваш погляд, што даюць моладзі дзяржаваў-суседак такія сустрэчы?
— Пачуццё адзінства. Удзельнікі лагера свабодна размаўляюць паміж сабой, дзеляцца меркаваннямі і навінамі, ходзяць адзін да аднаго ў госці, адным словам — адчуваюць сябе вялікай дружнай сям’ёй. За чатыры дні знаходжання ў “Бе-Lа-Русі” ў мяне ў кожнай з каманд-удзельніц з’явіліся сябры, гэта і руская, і латышская, і беларуская моладзь. Мы абмяняліся адрасамі, тэлефонамі, ужо кантактуем ў інтэрнэце. Лічу, калі маладыя людзі разумеюць адзін аднаго, штосьці робяць разам, то і краіны, дзе яны жывуць, абавязкова будуць сябраваць. Наогул, як прызнаваліся многія ўдзельнікі сустрэчы, хто пабыў у “моладзевай рэспубліцы” аднойчы, вельмі хоча трапіць сюды яшчэ, бо сяброўства не мае межаў.
— Чаго напрыканцы размовы пажадаеце моладзі Дзятлаўшчыны?
— Будзьце актыўныя, імкніцеся да ўдзелу ў жыцці раёна, вобласці, рэспублікі, захапляйцеся спортам. Ведайце: усё атрымліваецца ў чалавека, які ставіць перад сабой мэты.
Гутарыла І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации