“Мы выбіраем здаровы лад жыцця!”

Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне прайшла прафілактычная анлайн-размова з навучэнцамі школ раёна, скіраваная на барацьбу са шкоднымі звычкамі і ўжываннем наркатычных рэчываў.

На віртуальную дыялогавую пляцоўку дзяцей запрасіла загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, старшыня раённай піянерскай арганізацыі Ірына Мішчанка.

– Праблема барацьбы з наркаманіяй на планеце ў наш час адчуваецца асабліва востра, – адзначыла Ірына Анатольеўна. – Колькасць людзей, якія ўжываюць наркотыкі перавышае 3 % насельніцтва Зямлі, згубная звычка закранае каля 30 мільёнаў чалавек. У час нашага дыялога мы ўзгадаем аб наступствах наркаманіі для здароўя чалавека, павучымся супрацьстаяць шкодным звычкам і ціску аднагодкаў, якія раяць “пакаштаваць”, будзем фарміраваць здаровую жыццёвую пазіцыю.

Разам з Ірынай Мішчанка юныя ўдзельнікі анлайн-форуму паразважалі, чаму людзі пачынаюць прымаць наркотыкі, узгадалі, якую шкоду псіхатропы наносяць чалавечаму арганізму. Свае веды па праблеме школьнікі замацавалі ў час брэйн-рынгу “Зона рызыкі”. Напрыканцы яны зрабілі канчатковую выснову, што толькі здаровы лад жыцця адкрывае перад чалавекам новыя гарызонты магчымасцяў, а папяровыя далонькі, якія ўдзельнікі анлайн-сустрэчы змайстравалі самі, дапамаглі ім абмяняцца добрымі пажаданнямі, дзе галоўнымі былі, вядома ж, – свабоды ад згубных звычак і моцнага здароўя.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago