Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася святочная канцэртная праграма артыстаў у рамках народна-патрыятычнай акцыі “Мы – разам!” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Некалькі гадоў запар каманда праекта выступае ў райцэнтрах і малых гарадах Беларусі. Галоўная ідэя гэтай акцыі – аб’яднанне беларускага народа, усіх, хто ганарыцца сваёй краінай.
Мерапрыемствы акцыі ФПБ «Мы – разам» уключаліся ў праграмы розных святаў, і сёлета ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь менавіта Дзятлава сустрэла артыстаў праекта.
Першым павіншаваў дзятлаўчан са святам заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, вакальна-інструментальны ансамбль “Шкляры”.
Артысты гэтага калектыва – работнікі шклозавода “Нёман” у Бярозаўцы.
Не дарэмна на сцэне агучвалі асноўную дзейнасць артыстаў-аматараў. У акцыі “Мы – разам” задзейнічаны фіналісты конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, які таксама арганізоўвае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Такі конкурс садзейнічае папулярызацыі аматарскай мастацкай творчасці, актывізацыі культурна-масавай работы ў працоўных калектывах, фарміраванню пазітыўнага грамадскага меркавання аб прафсаюзным руху краіны, прыцягненню ўвагі грамадскасці да нацыянальнай культуры.
Вось, напрыклад, спявачка Кацярына Стока прадстаўляе аграпрамысловы комплекс у Гродзенскім раёне, Мікалай Гамераў – Мінскае лакаматыўнае дэпо.
Народна-патрыятычная акцыя – вялікая магчымасць для старшыняў пярвічных прафарганізацый, райкамаў і раённых аб’яднанняў праявіць сябе, бо большая частка арганізацыйнай працы кладзецца менавіта на іх плечы.
Начальнік упраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ і вядучы мерапрыемства Глеб Лапіцкі адзначыў: калі кожны будзе працаваць і праслаўляць нашу краіну, то яна будзе такой жа маладой и сувярэннай.
Вядучы запрасіў на сцэну старшыню Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэя Сатарава, які падкрэсліў важнасць акцыі “Мы – разам” для нашага раёна і для ўсёй краіны.
Далей Андрэй Сатараў уручыў узнагароды ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі тым, хто вылучыўся сваёй працавітасцю.
Падзячныя лісты і прыемныя падарункі ад ФПБ атрымалі Вера Грачова, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава; Бернард Скрундзь, галоўны інжынер КСУП “Хвінявічы”; Аляксей Лашкоўскі, трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра”; Сяргей Пашукевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Русь-Агра”.
Падзячнымі лістамі раённага аб’яднання прафсаюзаў былі ўзнагароджаны Наталля Афанасенкава, медсястра-анестэзіст Дзятлаўскай ЦРБ; Віталь Есялевіч, слесар па рамонце бензапілаў Дзятлаўскага лясгаса.
Каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручылі Сяргею Бараноўскаму, трактарысту-машыністу КСУП “Слава працы”, Вячаславу Лукшы, трактарысту-машыністу КСУП “Дварэц-Агра”.
Ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі падарункі атрымалі Алена Радомская, настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава, і Дзіяна Радомская, настаўніца гісторыі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.
Акрамя артыстаў-аматараў, на святочнай сцэне выступілі зоркі беларускай эстрады Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева, Эдуард Ханок.
Юлія БАКУНОВІЧ
Стоит почитать:
Дзень Незалежнасці ў Дзятлаве пачаўся з ускладання кветак і вянкоў
Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады ў юбілей Дзятлава (+відэа)
Дзень вышыванкі. Нацыянальны каларыт у юбілей горада
Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый (+3 відэа)