Шэраг крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі расследуецца цяпер у Беларусі. Аб гэтым паведаміў у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Эдуард Нікіцін.
«Расследуецца не адна крымінальная справа ў сістэме ЖКГ па ўсёй краіне — гэта больш за 20 раёнаў, — расказаў прадстаўнік МУС. — Выяўлены проціпраўныя дзеянні ў адносінах да кіраўнікоў прадпрыемстваў ЖКГ, калі камерцыйная структура, уступіўшы ў злачынную змову з гэтымі кіраўнікамі, пастаўляла ім помпавае абсталяванне па цане, завышанай ад 3 да 13 разоў. І ў гэтым дапамагалі лжэпрадпрымальніцкія структуры».
Адказваючы на пытанне аб магчымасці дэкрыміналізацыі злачынстваў у галіне прадпрымальніцтва, Эдуард Нікіцін адзначыў, што да гэтага пытання трэба падыходзіць узважана. «Людзі разумеюць, што дакладна парушаюць закон у жаданні атрымаць прыбытак, афармляюць на падстаўную асобу гэты суб’ект гаспадарання, прымаюць вельмі сур’ёзныя меры канспірацыі з захаваннем розных кодаў і іншае. Чаму мы павінны гэта дэкрыміналізаваць?» — сказаў ён. Менавіта таму да кожнага пытання павінен быць індывідуальны падыход. «Калі будуць паступаць канкрэтныя прапановы, мы будзем іх разглядаць, маючы на ўвазе, што, вядома, добрасумленнаму прадпрымальніцтву трэба даваць больш свабоды», — рэзюмаваў Эдуард Нікіцін.
В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…
Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…
Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…