Адбыўся раённы этап XXVI абласнога асінхроннага турніру “Што? Дзе? Калі?”. Удзел у ім прынялі дзевяць каманд з розных установаў адукацыі нашага раёна.
Спаборніцтвы ладзіліся ў дзвюх узроставых катэгорыях: сярод малодшых і старэйшых ювеналаў. У ходзе гульні ўдзельнікам трэба было адказаць на 30 пытанняў. У ролі вядучых турніру выступілі загадчыца аддзялення дадатковай адукацыі Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка і настаўніца гісторыі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна Ірына Шумская.
Па выніках гульні сярод старэйшых ювеналаў першае месца заняла каманда гезгальцаў “Адамант”, на другім – “Дзікабразы” з Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, на трэцім – каманды гімназістаў “Пятае вымярэнне” і “Беларусы” з Дварэцкай сярэдняй школы.
У малодшай узроставай групе перамогу атрымала каманда “Мысліцелі” з сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, “сярэбраная” перамога ў каманд “Супердзеці” Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна і “Іскры розуму” з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, “бронзавая” – у каманд “Кібер-геніі” з Казлоўшчынскай сярэдняй школы і “Дзёрзкія інтэлектуалы” з Круцілавіцкай базавай школы.
Лізавета ЮРГЕЛЬ,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…