Напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшоў брыфінг пад назвай “Валанцёры і Чырвоны Крыж: разам дзеля дапамогі”.

У сустрэчы прынялі ўдзел адзінаццацікласнікі ўстановы, каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!” Ірына Мішчанка, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Прысутныя даведаліся аб дзейнасці Гродзенскай абласной арганізацыі БТЧК, затым падзяліліся на каманды і паказалі свае веды і навыкі, прайшоўшы тэсціраванне па аказанні першай дапамогі.

Напрыканцы брыфінгу найбольш актыўныя добраахвотнікі і Ірына Мішчанка за значны ўклад у дзейнасць аб’яднання і развіццё валанцёрскага руху былі адзначаны падзячнымі лістамі і памятнымі сувенірамі ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа.

Ірына СТЫРНІК

Фота арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации