Categories: Грамадства

Моладзевыя навіны. Памятаем, шануем, ганарымся

Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам старшыні раённага камітэта ГА «БРПА» Ірыны Мішчанка адбыўся анлайн-брыфінг з членамі дзіцячай палаты і моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

У рамках форуму і рэспубліканскага пошукавага праекта «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» ўдзельнікі абмеркавалі важныя аспекты захавання памяці аб героях вайны.

Навучэнцы яшчэ раз азнаёміліся з канцэпцыяй нацыянальнага пошукавага праекта, што дапамагло ім паглыбіць разуменне значнасці  захавання гістарычнай памяці. Ірына Мішчанка прадставіла моладзі кнігу «Памяць. Дзятлаўскі раён» і альбом «Мы памятаем, шануем, ганарымся», дзе сабраны матэрыялы аб ветэранах-земляках. Змест гэтых дакументальных крыніц выклікаў вялікую цікавасць у юных удзельнікаў брыфінгу. 

Акрамя таго, школьнікі актыўна ўключыліся ў бліц-турнір «Дзякуй за Перамогу!», дзе прадэманстравалі свае веды аб Вялікай Айчыннай вайне.

Скончыўся анлайн-форум на творчай ноце: удзельнікі змайстравалі сімвалы-міру – галубоў і паразважалі аб важнасці мірных узаемаадносінаў і сяброўства ў сучасным грамадстве. 

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

#образование #БРПО

administrator

Recent Posts

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

6 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

7 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

10 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

11 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

13 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

14 часов ago