Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам старшыні раённага камітэта ГА «БРПА» Ірыны Мішчанка адбыўся анлайн-брыфінг з членамі дзіцячай палаты і моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

У рамках форуму і рэспубліканскага пошукавага праекта «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» ўдзельнікі абмеркавалі важныя аспекты захавання памяці аб героях вайны.
Навучэнцы яшчэ раз азнаёміліся з канцэпцыяй нацыянальнага пошукавага праекта, што дапамагло ім паглыбіць разуменне значнасці захавання гістарычнай памяці. Ірына Мішчанка прадставіла моладзі кнігу «Памяць. Дзятлаўскі раён» і альбом «Мы памятаем, шануем, ганарымся», дзе сабраны матэрыялы аб ветэранах-земляках. Змест гэтых дакументальных крыніц выклікаў вялікую цікавасць у юных удзельнікаў брыфінгу.

Акрамя таго, школьнікі актыўна ўключыліся ў бліц-турнір «Дзякуй за Перамогу!», дзе прадэманстравалі свае веды аб Вялікай Айчыннай вайне.
Скончыўся анлайн-форум на творчай ноце: удзельнікі змайстравалі сімвалы-міру – галубоў і паразважалі аб важнасці мірных узаемаадносінаў і сяброўства ў сучасным грамадстве.
Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА
#образование #БРПО