22 кастрычніка горад Гродна стаў месцам сустрэчы актыўных, дапытлівых і ініцыятыўных школьнікаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей – тут стартаваў рэспубліканскі марафон “Падарожнічай з БРПА”.
Сярод іх была і навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава, старшыня дзіцячай палаты Дзятлаўскага РС ГА “БРПА” Алена Швец, якая годна прадставіла наш раён, натхняючы аднагодкаў на актыўную працу і новыя праекты.

Удзельнікі абмеркавалі ключавыя напрамкі работы, падзяліліся вопытам і намецілі новыя ідэі для развіцця піянерскага руху.
У рамках марафону прайшла экскурсія па Палацы творчасці дзяцей і моладзі, дзе юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з ініцыятывамі гродзенскіх школьнікаў. Асаблівую ўвагу прыцягнула прэзентацыя дружыны сярэдняй школы № 40 імя В. І. Крамко – аднаго з лідараў рэгіёна.

Удзел у марафоне для Алены Швец стаў не толькі займальным падарожжам, але і важным этапам асобаснага росту, дапамог у развіцці лідарскіх якасцяў і знайсці новых сяброў. Гімназія ганарыцца сваёй вучаніцай і жадае ёй новых дасягненняў і яркіх адкрыццяў.
Кацярына САРАЧЫНСКАЯ,
педагог-арганізатар гімназіі № 1 горада Дзятлава
#нашелучшее #нашалепшае