Моладзевыя навіны. “#Дзятлаўшчына-Вектар_Маладых”

Пад такой назвай у гімназіі № 1 горада Дзятлава адбыўся фарсайт-саміт вучнёўскай палаты моладзевага савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў восьмага склікання. Гасцямі мерапрыемства сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Усяго ў састаў вучнёўскай палаты моладзевага савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў сёмага і восьмага скліканняў уваходзяць 28 дэлегатаў з 10 установаў адукацыі раёна.

На парадак дня было вынесена некалькі пытанняў. Аб выніках дзейнасці моладзевага савета за 2025 год расказала яго каардынатар дзейнасці Ірына Мішчанка. Было адзначана, што савет з’яўляецца важнай пляцоўкай для прадстаўлення інтарэсаў моладзі і іх удзелу ў грамадскім жыцці, на працягу года ён праяўляў актыўную дзейнасць, дэманструючы зладжаную работу і імкненне да рэальных ператварэнняў. У яго скарбонцы нямала канкрэтных спраў і творчых праектаў, важкіх перамог і дасягненняў.

Ужо чацвёрты год запар навучэнцы раёна прымаюць актыўны ўдзел у культурна-адукацыйным праекце “Цягнік Памяці”, выступаючы ў саставе дэлегацыі ад Гродзенскай вобласці.  Віртуальны відэаэкспрэс па месцах падарожжа прадставіла на мерапрыемстве навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук, удзельніца “Цягніка Памяці-2025” Аляксандра Якшук. Яна пажадала сваім маладым сябрам верыць у сябе, бо будучае належыць таму, хто марыць і імкнецца да развіцця, спрабаваць свае сілы на ўдзел у праекце.

З 25 лістапада па 10 снежня мінулага года прайшла кампанія па выбарах у вучнёўскую палату моладзевага савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў восьмага склікання, у выніку якога яе старшынёй быў абраны Арцём Конан, намеснікам старшыні – Паліна Халопік.

Таксама быў зацверджаны праект “Палажэння аб вучнёўскай палаце моладзевага савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў”, з якім навучэнцы былі азнаёмлены завочна. Актыўны ўдзел у яго абмеркаванні прыняў Аляксандр Бараноўскі.

Акрамя гэтага, Аляксандр Станіслававіч  і Кацярына Хілімончык уручылі пасведчанні дэпутатаў вучнёўскай палаты моладзевага савета, падзячныя лісты яго актыўным удзельнікам і павіншавалі са значнай падзеяй у іх жыцці.

– Я веру, што вы станеце апорай у сваіх навучальных установах, спадзяюся, што хутка мы пачуем пра вас, вы заявіце аб сабе з самага лепшага боку. Поспехаў вам, дастойных вынікаў, праслаўляйце нашу Дзятлаўшчыну, – пажадаў Аляксандр Станіслававіч.

– Кожны з вас дастойны гэтага пасведчання, трымайце і не збаўляйце ўзятыя тэмпы. Будучае будаваць маладым, яно за вамі, вы адчуваеце вялікую падтрымку ў гэтым нашай дзяржавы, няхай у вас усё атрымаецца, – дапоўніла словамі пажаданняў маладым актывістам Кацярына Уладзіміраўна.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

3 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago