На Дзятлаўшчыне прайшоў установачны саміт для кандыдатаў на дэпутацкія месцы ў вучнёўскую палату моладзевага Савета пры раённым Савеце дэпутатаў VIII склікання.
Мерапрыемства стала важным крокам у рамках выбарчай кампаніі, якая стартавала 25 лістапада, прадоўжыцца па 10 снежня і ўключае ў сябе два этапы.
Каардынатар моладзевага Савета Ірына Мішчанка правяла сустрэчу з кандыдатамі як у анлайн, так і ў афлайн фарматах. У ходзе размовы асаблівая ўвага надавалася пытанням арганізацыі перадвыбарнай агітацыі. Кандыдаты атрымалі рэкамендацыі па размяшчэнні інфармацыі пра сябе і сваю праграму на спецыяльна абсталяваных стэндах, якія будуць устаноўлены на выбарчых участках у Дзятлаўскай, Гезгалаўскай, Казлоўшчынскай і Новаяльнянскай акругах. Там жа будуць размешчаны лістоўкі і іншыя матэрыялы, скіраваныя на інфармаванне маладых выбаршчыкаў.

Фінальны этап галасавання за дэпутатаў вучнёўскай палаты моладзевага Савета пры раённым Савеце дэпутатаў VIII склікання прызначаны на 10 снежня.
Гэты дзень стане ключавым у вызначэнні новых лідараў моладзі, якія будуць актыўна ўдзельнічаць у жыцці раёна і прадстаўляць інтарэсы аднагодкаў.
Уладзіслава УРБАН,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ”, кандыдат у дэпутаты вучнёўскай палаты моладзевага Савета пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga