ЗБЯРЫ КАМАНДУ НА ПЛЯЖНЫ ВАЛЕЙБОЛ!

Лета — пара адпачынку, у тым ліку актыўнага. А што можа быць лепш, чым сабрацца з сябрамі на ўлонні прыроды і згуляць у любімую многімі гульню — валейбол. Зрабіць гэта аматарам спорту прапануе раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

У межах раённага праекта, прымеркаванага да Года моладзі, — “Алімпійскія гульні ў сельскай глыбінцы”  ў сёлетнім ліпені запланавана правесці моладзевы турнір па аматраскім пляжным валейболе. Таму збірайце каманды, прыдумвайце для іх цікавыя назвы, бярыце сяброў у групы падтрымкі і ўдзельнічайце! Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня па тэлефонах: 2-52-61, 2-52-63.

КОНКУРС ДЛЯ “АЎТАЛЭДЗІ”

На дарогах Дзятлаўшчыны за рулём аўтамабіляў усё часцей можна сустрэць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Існуе меркаванне, што жанчыны-вадзіцелі саступаюць мужчынам у майстэрстве. Ці так гэта, дапаможа высветліць новы моладзевы конкурс.

З ініцыятывы раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ў сёлетнім ліпені плануецца правесці конкурс “Аўталэдзі”. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца дзяўчаты- і жанчыны-вадзіцелі ва ўзросце да 31 года ўключна. Сярод заданняў конкурсу — іспыты на веданне Правілаў дарожнага руху і аўтапрабег па загадзя падрыхтаванай паласе.

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня па тэлефонах: 2-52-61, 2-52-63. Конкурс адбудзецца толькі пры наяўнасці ўдзельніц.

СЯМЕЙНЫ ПРАЕКТ “УЛАДАР СЯЛА”

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”, арганізатарамі якога традыцыйна з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, ААТ “Белаграпрамбанк”, а з 2013 года — грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”, скіраваны на замацаванне маладых перспектыўных сем’яў у сельскай мясцовасці, падымае прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, умацоўвае сямейныя традыцыі.

Штогод галоўнымі героямі праекта становяцца сотні маладых сем’яў па ўсёй рэспубліцы (бацькі не старэйшыя за 31 год і іх дзеці), якія жывуць і працуюць у вёсках і аграгарадках не менш за тры гады. Конкурс складаецца з некалькіх этапаў: раённых, абласных, рэспубліканскага, а з нядаўняга часу яшчэ і міжнароднага — сярод краін Саюзнай дзяржавы.

У час рэалізацыі праекта маладыя сем’і прымаюць удзел у цікавых сельскагаспадарчых і творчых конкурсах. На Дзятлаўшчыне раённы этап конкурсу “Уладар сяла-2015” пройдзе ў жніўні. Заяўкі на ўдзел ад маладых сем’яў прымаюцца да 30 чэрвеня. Па ўсіх узнікшых пытаннях можна звяртацца ў раённы камітэт ГА “БРСМ”.

А. ЧУРАЙ,

першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации