Не толькі дарослыя, але і школьнікі ведаюць, якая важная палітычная падзея чакае беларусаў 25 лютага.
Навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава выйшлі на вуліцы райцэнтра, каб расказаць землякам аб адзіным дні галасавання з дапамогай інфармацыйных буклетаў і запрасіць на выбары.
Самі яны яшчэ не дасягнулі ўзросту выбаршчыкаў, але цікавяцца ходам электаральнай кампаніі і жыццём сваёй краіны.
– Я лічу, што кожны грамадзянін, які хоча ўплываць на тое, што адбываецца ў яго роднай краіне, павінен выказваць сваю волю, – падзялілася меркаваннем дзесяцікласніца Анастасія Мілейка. – Найлепшы спосаб гэта зрабіць – пайсці на ўчастак для галасавання, выбраць кандыдатуру, якой ён давярае як палітыку і чыя праграма яго найбольш задавальняе. Беларусы выбіраюць дэпутатаў, якія будуць удзельнічаць у стварэнні законаў дзяржавы.
Калі мне споўніцца 18, абавязкова буду хадзіць на выбары ўсіх узроўняў, а пакуль прымаю ўдзел у школьнай выбарчай кампаніі: выбіраем прэзідэнта гімназіі з ліку вучняў, прадстаўнікоў у моладзевы парламент пры раённым Савеце дэпутатаў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…